Этнаграфічнае свята «Каляды»

24 снежня 2016 года а 13:00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (п. Азярцо)
У праграме свята:
♦ Інтэрактыўная праграма «Каляды ў нашым Сяле»;
♦ Майстар-класы;
♦ Канцэрт-фэст дзіцячых і моладзевых гуртоў;
♦ Традыцыйная Батлейка;
♦ Калядны квэст «Ажыві казу»;
♦ Частаванне абрадавай кашай, «Куццёй», і травяным узварам;
♦ Народныя танцы, карагоды і забавы;
♦ Сапраўдныя калядныя варожбы і многае іншае.
Увесь час на тэрыторыі музея грае беларуская народная музыка ў выкананні калектываў «Жвавы Карчмар», дзіцячага фальклорнага калектыву «Мілавіца».
Кошт квіткоў:
- 8,00 руб. — для дарослых;
- 5,00 руб. — для студэнтаў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;
- 3,00 руб. — для дзяцей школьнага ўзросту;
- бясплатна — для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса музея працуе з 10:00 да 16:30.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў