Круглы стол «Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Абмеркаванне прапановаў змены заканадаўства»
Круглы стол праводзіцца па ініцыятыве беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў супольна з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганнай Канапацкай
Пад час круглага стала адбудецца абмеркаванне праблемы алкагалізацыі насельніцтва Беларусі, а таксама прапановы па змене закандаўства дзеля вырашэня гэтай праблемы.
Мерапрыемства праводзіцца у рамках працы каміссі па ахове здароўя Асамблеі народных прадстаўнікоў.
Мэта круглага стала: вызначыць першачарговыя крокі па дэалкагалізацыі Беларусі, у тым ліку, прапановы па змене закандаўства.
Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі палітычных партый, няўрадавых аб’яднанняў, выканаўчай і заканадаўчай ўлады Рэспублікі Беларусь, журналісты.
Круглы стол адбудзецца 17 лістапада 2016 года ў 15:00 (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 14:30) па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, д.13 , гатэль «Crowne Plaza», 6 паверх, канферэнц-зала Queen.
Для ўдзелу ў круглым стале неабходная папярэдняя рэгістрацыі па тэлефоне: 8029–321-95–51, Вольга Кавалькова