Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
Радыё Свабода запрашае на прэзэнтацыю кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Прэзэнтацыя адбудзецца 3 лютага а 19:00 у прасторы OK16 (вул. Кастрычніцкая 16)
Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
Рэгістрацыя тут: https://www.eventbrite.com/e/
Падзея ў facebook: https://www.
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.
Таксама чакаем вас на фэстывалі «Uzajemna», які пройдзе 2 лютага з 17:00 да 22:00 у клюбе «Re:public». Першыя 100 наведнікаў фэсту атрымаюць нашую кнігу з аўтографам аўтара!