Воркшоп Дзмітрыя Івановіча: «COVID-19: дзе насамрэч шукаць дадзеныя і як іх верыфікаваць»
«Антывірусны анлайн-марафон» 17 чэрвеня а 18.30 запрашае на першы бясплатны воркшоп «COVID-19: дзе насамрэч шукаць дадзеныя і як іх верыфікаваць» ад Дзмітрыя Івановіча для журналістаў, актывістаў ды проста цікаўных.
Дзмітрый Івановіч — аўтар шматлікіх расследаванняў ды публікацый і візуалізацый па статыстыцы Беларусі, Расіі і Украіны, адзін са стваральнікаў курса «Белстат патлумачыць». Цягам апошніх месяцаў актыўна працуе з дадзенымі па Covid-19 у Беларусі і свеце.
Усяго за 2 гадзіны разбярэмся, што не так з агрэгаратарамі дадзеных па Covid-19, пазнаёмімся з крыніцамі арыгінальнай інфармацыі ды вызначым іх самыя слабыя месцы, даведаемся, чаму не варта выдаткоўваць час на вывучэнне многіх паказчыкаў, і знойдзем ключавы паказчык ацэнкі ўздзеяння Covid-19 на краіну.
Таксама вызначымся, дзе браць дадзеныя па смяротнасці па Беларусі і якія эксклюзіўныя гісторыі хаваюцца за лічбамі ў той час, калі, здавалася б, пра пандемію напісана ўжо ўсё і нават больш за тое.
Каранавірус сыходзіць, а ваша ўменне «чытаць» дадзеныя застаецца з вамі назаўжды.
Анлайн-варкшоп на платформе ZOOM адбудзецца 17 чэрвеня а 18.30 —20.30. Івэнт ладзіць установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на варкшоп можна да 15 чэрвеня, 23.59.
Рэгістрацыя можа быць закрыта датэрмінова, калі колькасць удзельнікаў дасягне 100.