Чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Юрыя Свіціна асудзілі да «хатняй хіміі» за абразу пракурора Дубровенскага раёна
Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Юрый Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле: тры хады "хатняй хіміі" і вялікі штраф.
У кастрычніку 2021 года Дубровенскі раённы суд прызначыў чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу Юрыю Свіціну 3 гады «хатняй хіміі» і штраф у памеры 2 900 рублёў. Па версіі следства, ён абразіў пракурора Дубровенскага раёну Міхаіла Пацеева.
Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле.
Цяпер майстару спорту, прызёру чэмпіяната Еўропы і сяміразовыму чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу і рукапашным баі Юрыю Свіціну давядзецца адбываць ў родным Дуброўне прызначанае судом пакаранне ў поўным аб’ёме і выплаціць вялікі штраф.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў