• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым займаецца на волі блогер «Шэры кот»?

    Выдаваць цікавы кантэнт ды працаваць на аўдыторыю хоча былы палітвязень, блогер, аўтар YouTube-канала «Шэры кот» – Зміцер Казлоў, які знаходзіцца ў Літве. Аўдыторыю даводзіцца набіраць з нуля, бо за пяць гадоў за кратамі быў згублены доступ да акаўнтаў, – распавёў суразмоўца.

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот)

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Вясна»

    Стварыў новы канал. На жаль, доступу да старага «Шэры кот» у мяне няма, усе старыя акаўнты згубленыя, Face­book і Google-акаўнт. Пакуль на ім няшмат падпісчыкаў, але я думаю, што з часам усё разаўецца, я буду працаваць на гэта.

    Працаваць на аўдыторыю, каб выдаваць нейкі цікавы кантэнт, каб людзі падпісваліся. Тое самае датычыцца і тэлеграм-групы, якая звязаная з навінамі каналу. Яна таксама актыўна развіваецца, я буду выкладваць матэрыялы і, спадзяюся, што людзі падцягнуцца.

    Зміцер Казлоў падагульніў, што цяпер у замежжы прыйдзецца дастасавацца да новых умоваў – рабіць кантэнт такім чынам, каб яго можна было глядзець у Беларусі з улікам забароны падпісвацца на так званыя экстрэмісцкія матэрыялы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці