• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дарагая дзяржаўная прапаганда». Адзін дзень вяшчання БТРК абыходзіцца ў 330 тысяч рублёў!

    Тэлеграм-канал «Нашы грошы» нядаўна заўважыў, што 1,1 млн рублёў, прызначаны для аплаты знешніх даўгоў краіны, пераразмеркаваўся на карысць прапагандысцкіх тэлеканалаў. Але гэта быў усяго толькі «навагодні бонус» для дзяржТБ, грошай туды выцякае на парадкі больш.

    Давайце паглядзім, колькі грошай прапагандысты атрымаюць у наступным годзе з рэспубліканскага бюджэту.

    Пасля 2020 года кошт «правільна пададзенай» інфармацыі значна ўзрос у вачах урада па зразумелых прычынах. Незалежныя СМІ былі знішчаныя, інфапрастору, якая вызвалілася, аддалі на водкуп тым, хто глядзіць на тое, што адбываецца з «патрэбнага» пункту гледжання. Праўда, іх фінансаванне пры гэтым (прынамсі, на рэспубліканскім узроўні) не павялічылася. Калі ў 2020‑м артыкул выдаткаў «СМІ» прадугледжваў 164,2 млн рублёў, то ў 2021‑м выдаткавалі толькі 146,5 (улічваецца бюджэт з карэкціроўкамі), а ў 2022‑м разлічвалі асвоіць 151 млн.

    Сёлета на дзяржаўныя СМІ з рэспубліканскага бюджэту плануецца выдаткаваць ужо 162,4 млн. З гэтай сумы 133,6 млн пойдуць на тэлебачанне і радыё, 9,1 млн — на друкаваныя СМІ і 19,7 млн — на «іншыя» сродкі масавай інфармацыі (напрыклад, праўладныя тэлеграм-каналы і ангажаваныя YouTube-блогеры).

    Калі казаць пра чэмпіёнаў па прыросце фінансавання, то бясспрэчным лідарам тут становіцца ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Тэлеканал мясцовага значэння паказаў сябе за апошнія два гады адданым і лаяльным, і, мабыць, за гэта быў заахвочаны з рэспубліканскага бюджэту на 3,84 млн рублёў, што адпавядае прыросту ў 366%!!! Гэта значыць, СТВ атрымае ў 4,7 разы больш грошай, чым у 2022 годзе.

    Немалы прырост і ў «Другога нацыянальнага тэлеканала», на які сёлета плануецца вылучыць 4,66 млн рублёў, што на 44% больш, чым у 2022‑м.

    Тэлерадыёкампанія «Мір» часткова фінансуецца з бюджэту СНД, але, як вядома, ласкавае цяля дзвюх матак смокча, таму і з рэспубліканскага бюджэту Беларусі на дзейнасць гэтага канала вылучаецца 9,61 млн рублёў, што на 13,3% больш, чым летась.

    Самы тлусты кавалак бюджэтнага пірага адкусіць Белтэлерадыёкампанія, якой сёлета плануецца вылучыць цэлых 120,5 мільёнаў рублёў. Такім чынам, адзін дзень вяшчання гэтай арганізацыі абыходзіцца падаткаплацельшчыкам у 330 тысяч рублёў!

    У параўнанні з мінулым годам прырост фінансавання зусім невялікі, усяго 5%, яго відавочна не хопіць, каб пакрыць інфляцыю. Але, як мы бачым, недахоп цалкам магчыма дабраць «бонусамі», адзін з якіх мы згадалі ў пачатку допісу.

    Акрамя гэтага, варта адзначыць, што немалую частку бюджэту дзяржаўных тэлеканалаў у мінулым жыцці (тым, што было да вайны ва Украіне) займалі плацяжы за трансляцыю значных міжнародных шоу і спартыўных спаборніцтваў, такіх як Чэмпіянат свету па футболе або Еўрабачанне. Цяпер усе гэтыя сродкі будуць вызваленыя, бо супрацоўнічаць з Беларуссю ніхто ў агляднай будучыні не збіраецца. А грошы можна выдаткаваць на тое, каб растлумачыць электарату, чаму ніхто не хоча з намі сябраваць і адкуль, нарэшце, на Беларусь рыхтаваўся напад.

    Нагадаем, што ў гэтым допісе разглядаецца фінансаванне толькі з рэспубліканскага бюджэту. Калі рэспубліканскія тэлеканалы ў асноўным сілкуюцца з яго, то рэгіянальныя большую частку фінансавання атрымліваюць з мясцовых бюджэтаў. Кажучы пра тыя нешматлікія сферы нашай краіны, дзе заробкі не проста захоўваюцца, а стабільна растуць, варта ў ліку першых успамінаць «акулаў пяра», гаваруноў на камеру і дзятлаў клавіятуры, якія працуюць на дзяржаву.

    Чытайце яшчэ: 

    У Мінску пачаўся суд па справе TUT.BY

    Слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю пасля арышту

    Правительство ФРГ требует освободить Алеся Беляцкого и 1400 политзаключенных в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці