• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

    Журналістам незалежных выданняў стала вядома пра шэраг позваў у еўрапейскія інстанцыі ад беларускіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, якія намагаліся аспрэчыць персанальныя санкцыі за «адданую службу рэжыму». Пры тым, што яшчэ нядаўна бравурна заяўлялі: такія выпрабаванні толькі загартоўваюць.  

    У ліку тых, хто спрабаваў даказаць «тэндэнцыёзнасць» рашэння Еўрасаюзу, фігуруе намеснік старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, вядоўца праграм «Главный эфир» і «Понятная политика» на канале «Беларусь‑1» Сяргей Гусачэнка

    У санкцыйны спіс ён патрапіў разам з пастаянным госцем прапагандысцкіх шоў, марыянетачным дэпутатам «парламенту» і кіраўніком ліберальна-дэмакратычнай партыі Алегам Гайдукевічам 21 чэрвеня 2021 году — мабыць, таму позву ў Еўрапейскі суд падавалі разам. 

    На думку пазоўнікаў, уведзеныя абмежаванні неабгрунтаваныя, маюць характар калектыўнай адказнасці і парушаюць прынцып сувымернасці — маўляў, выказвалі асабісты пункт гледжання як журналіст і дэпутат, што гарантуецца Канстытуцыяй (чым скончыліся спробы выказацца для тысяч апанентаў рэжыму — сціпла прамаўчалі).   

    Паказальна, што яшчэ нядаўна абодва грэбліва адмахваліся ад «нікчэмных  санкцый», якія нібыта толькі ўмацоўваюць прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і не маюць ніякага эфекту для «сапраўдных патрыётаў». І катэгарычна адвяргалі, што «папаўзуць на каленях» нешта аспрэчваць. 

    Аднак незалежныя медыя дазналіся, што ў Еўрапейскім судзе аказаўся цэлы стос позваў ад беларускіх заяўнікаў — ад дэпутатаў-«палатачнікаў» да рэктараў ВНУ і супрацоўнікаў дзяржСМІ. У якасці адказчыка ва ўсіх выпадках выступала Рада Еўрапейскага саюза, якая, уласна кажучы, і  замацавала персанальную адказнасць за спрыянне легалізацыі дыктатарскага рэжяму, фальсіфікацыі падліку галасоў, абельванне злачынстваў уладнай вертыкалі ды іншыя замахі супраць дэмакратыі. 

    Тыдзень таму Еўрапейскі суд вывучыў прыведзеныя аргументы Сяргея Гусачэнкі і Алега Гайдукевіча, пагадзіўшыся з рэзалюцыйнай часткай Рады Еўрасаюза: першы ў якасці дзяржаўнага прапагандыста піярыць аўтарытарную палітыку Лукашэнкі, другі як прадстаўнік заканадаўчай улады моўчкі ўхваляе рэпрэсіўныя законы.  

    Праз прадстаўніка Адвакацкай палаты Парыжа Дзмітрыя Літвінскага, які цяпер афармляе позвы і ад імя іншых пакрыўджаных беларускіх чыноўнікаў, Сяргею Гусачэнку і Алегу Гайдукевічу прадпісана аплаціць выдаткі Рады Еўрапейскага саюзу. Гэта не лічачы ўласных затрат на нятанную абарону.

    Не выключана, што неўзабаве ўдасца даведацца і пра іншыя працэсы з удзелам лукашэнкаўскіх функцыянераў ды калумністаў — калі меркаваць па кейсах Гусачэнкі/Гайдукевіча, многія пакрыўджаныя без шырокага розгаласу падалі пратэсты па гарачых слядах яшчэ ў 2021 годзе, цяпер да іх толькі даходзіць чарга.  

    Дарэчы, якк вынікае з біяграфіі Сяргея Гусачэнкі на сайте Бэлтэлерадыёкампаніі, гэта дасведчаны прапагандыст, фармаваннем  станоўчага вобразу Лукашэнкі і яго атачэння займаецца апошнія паўтара дзясятка гадоў.

    Ён мянчук, яшчэ падчас навучання на факультэце журналістыкі БДУ прыйшоў на дзяржаўнае тэлебачанне. З 2005 году працаваў спецыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам выніковых выпускаў Агенцтва тэленавін. З 2013-га – ужо загадчык аддзелу палітычных аглядальнікаў. 

    Імпэт на службе спачатку спрычыніўся да пасады намесніка дырэктара галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэленавін, а неўзабаве і дырэктара. 

    Апошнія пяць гадоў Сяргей Гусачэнка з’яўляецца намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў такога ж падсанкцыйнага кіраўніка Івана Эйсманта.  

    Чытайце яшчэ:

    «Вместо курсов по государственной идеологии — критика идеологий». Как в ЕГУ учат журналистике

    «Якое права мы маем фатаграфаваць людзей, што адчуваюць такі боль?» Як распавядаць пра вайну

    Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці