• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кітай уводзіць цэнзуру «надзвычайнага ўзроўню» ў сувязі з пратэстамі

    Кітайскія ўлады будуць адсочваць прыватныя сацсеткі сваіх грамадзян, дзе гаварылася пра пратэсты, і доступ да забароненых СМІ.

    У СМІ прасачыліся дырэктыва кітайскіх уладаў, згодна з якой у КНР уводзіцца самы высокі ўзровень цэнзуры «экстранага рэагавання», якая прадугледжвае падаўленне VPN і іншых метадаў абыходу анлайн-цэнзуры. Падставай для такіх жорсткіх мер з боку ўлады сталі беспрэцэдэнтныя пратэсты, якія прадэманстравалі шырока распаўсюджаную грамадскую незадаволенасць палітыкай «нулявога ўзроўню» COVID-19, піша «The Guardian».

    Рэпрэсіі, уключаючы адсочванне і допыты пратэстоўцаў, суправаджаюцца паслабленнем пандэмічных абмежаванняў. Апошні тыдзень у Кітаі адзначыўся пратэстамі, якіх ужо дзесяцігоддзі не было ў краіне: людзі выйшлі на вуліцы супраць абмежаванняў, звязаных з нулявым узроўнем Covid, але хутка сталі ўключаць у свае патрабаванні крытыку аўтарытарнага праўлення Сі Цзіньпіна, якая была яшчэ больш падкрэслена смерцю былога кітайскага лідара Цзян Цзэміня.

    Паводле дырэктывы, выдадзенай кітайскім анлайн-платформам, кітайскія ўлады асабліва заклапочаныя абыходам грамадзянамі краіны так званага «Вялікага брандмаўэра» Кітая. Дэманстрацыі на вуліцах кітайскіх гарадоў падвяргаліся строгай цэнзуры, але пратэстоўцы і іншыя грамадзяне выкарыстоўвалі VPN для доступу да некітайскіх навін і прыкладанняў для сацыяльных сетак, якія забароненыя ў КНР.

    Гэтая дырэктыва загадвае кіраўнікам анлайн-платформ выкарыстоўваць «практычны падыход» і «ўзмацніць кіраванне кантэнтам, каб хутка выяўляць, апрацоўваць і паведамляць інфармацыю пра парушэнні ў аўтаномным рэжыме» і «нядаўнія гучныя падзеі ў розных правінцыях».

    «Інцыдэнт 24 лістапада выклікаў выражэнне розных нездаволенасцей, — гаворыцца ў дакуменце (верагодна, маецца на ўвазе пажар ва Урумчы). — У Шанхаі з’явіліся згубныя палітычныя лозунгі; студэнты каледжаў і ўніверсітэтаў праводзілі палітычныя сходы; узмоцніўся паклёп з боку замежных СМІ; і розныя вэб-сайты ўзмацнілі кіраванне сваім кантэнтам».

    Нагадаем, у канцы лістапада ў Кітаі ўспыхнулі пратэсты пасля пажару на захадзе краіны, які выклікаў усеагульны гнеў: праз жорсткія абмежаванні па COVID-19 людзі не змаглі выбрацца з‑пад агню, 10 чалавек загінулі. Дэманстранты, якія выйшлі на вуліцы Пекіна, Шанхая і Урумчы, крычалі і трымалі ў руках чыстыя аркушы паперы. Даволі хутка антыкавідныя патрабаванні перараслі ў палітычныя, і людзі на вуліцах сталі выходзіць з лозунгамі «Далоў Камуністычную партыю Кітая, далоў Сі Цзіньпіна!». 

    Чытайце яшчэ:

    «Я быў супраць, тым не менш рабіў недастаткова…» Вялікая гутарка з рэдактарам расійскага незалежнага выдання Republic

    Гена Кеснер — геній гісторый. 12 эпізодаў з жыцця крутога журналіста

    У Латвіі анулявалі ліцэнзію расійскага тэлеканала «Дождж», які днямі трапіў у скандал

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці