386

«Можа выклікаць зайздрасць у бывалых вязняў». У палітвязня Дзяніса Івашына забралі два ружанцы

05.09.2023 Крыніца: Наша Ніва

Пра тое, што некалькі ружанцаў у палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына забралі, стала вядома ў жніўні, піша «Наша Ніва».

Аказалася, два ружанцы забралі ў турме №1 Гродна. Першы забралі падчас ператрусу ў камеры — без тлумачэнняў, паведамляе тэлеграм-канал «Право імеют».

Дзяніс паскардзіўся на гэта і запатрабаваў вярнуць яго. 

«Пасля скаргі Дзяніса і патрабавання вярнуць яму рэч дзеля малітваў турэмны псіхолаг няўцямна мармытаў нешта пра тое, што гэтая рэч падобная да той, якой карыстаюцца бывалыя «зэкі», што наяўнасць ружанца ў Дзяніса можа выклікаць… зайздрасць у іншых вязняў, што можа справакаваць канфлікты. Цікава, а для чаго тады існуюць розныя псіхолагі ды ахоўнікі ў такіх установах? Выглядае, што пытанне ёсць рытарычным, а адгаворкі адміністрацыі турмы №1 — смешнымі», — напісала жонка палітзняволенага Вольга Івашына.

Ружанец вярнулі сям’і пасля пераводу Дзяніса ў Магілёў. Але Івашын зноў вярнуўся ў Гродна, каб пачуць рашэнне Вярхоўнага суда па яго апеляцыйнай скарзе. Тады канваіры этапу забралі ў яго другі ружанец. Яго не вярнулі нават блізкім. Лёс яго невядомы.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 

Чытайце яшчэ:

«Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

«Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

Пускалі ў хату, частавалі, дзяліліся тэкстамі замоў. Фатограф Сяргей Лескець выдаў кнігу пра шаптух, якіх здымаў 9 гадоў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!