1440

Паведамляецца пра ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі

01.12.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Віцебску, па звестках ПЦ «Вясна», прыйшлі на затрыманне галоўнага рэжысёра ТРК Сяргея Арлова. Паведамляецца, што гэта адбылося ў чацвер, 30 лістапада 2023 года.

Сілавікі прыйшлі ў будынак тэлерадыёкампаніі, правялі ператрусы ў кабінеце Сяргея Арлова і ў яго дома, паведамляе «Вясна» са спасылкай на @vitebsk_info. Што ставяць у віну галоўнаму рэжысёру – пакуль невядома.

Сяргей Арлоў — стваральнік многіх дакументальных фільмаў і праграм (найбольш вядомая стужка «Ефрасіння Полацкая», а яго цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).

З'яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафона па зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск».

Чытайце яшчэ:

У Беларусі наклалі арышт на маёмасць рэдактара Аршанскага незалежнага сайта

Дзень народзінаў за кратамі адзначае Ірына Леўшына, галоўны рэдактар БелаПАН

У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!