1690

Прымаюцца заяўкі на MediaBarCamp 2016 (рэгістрацыя да 18 красавіка)

18.03.2016 Крыніца: mediabarcamp.com

IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і   збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Галоўная мэта MediaBarCamp стымуляванне медыяактывызму і праектаў у галіне новых медыя, папулярызацыя выкарыстання сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт. стварэнню новых MBC2016 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Тэма MediaBarCamp 2016 Art&Transformation ці мастацтва і трансфармацыі. Мы імкнёмся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішчы, падзяліцца ідзеямі і досведам пра тое ў якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу. Ці мае мастацтва, наогул, моц і магчымасці дзеля таго, каб што-небудзь змяніць у грамадстве? Бо кожнае мастацкае дзеянне мае пэўны палітычны складнік. Мастацтва – гэта артыкуляцыя ўласнай пазіцыі крэатыўнымі сродкамі. І гэта тое, што аб’ядноўвае мастацтва і грамадскае жыццё. Гэта рэакцыя на сучасны момант, ці суб’ектыўныя прадчуванні хвалюючай будучыні. Але ж часам творчы чалавек можа так артыкуляваць уласную пазіцыю па актуальным праблемам, як ніводны палітык не змог бы сабе дазволіць. Можа быць у гэтым і ёсць патэнцыял мастацтва? Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА ці артсуполкі.

Такім чынам, прапануем вам сустрэцца і абмеркаваць магчымасці і абмежаванні ўплыву крэатыву на грамадства.

Мэтавая аўдыторыя

Блогеры, творцы, перформеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідзей, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай на http://mediabarcamp.com/. Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з’яўляюцца дастатковымі.

Адна прэзентацыя – адзін удзельнік. Калі у вас буйны праект і вы гатовы накіраваць дзве асобы, то вам патрэбна падрыхтаваць асобную прэзентацыю для кожнага ўдзельніка. На вялікі жаль, мы не можам запрасіць усю рэдакцыю цалкам.

Падрыхтаваць, расшарыць (20 слайдаў) і быць гатовым выступіць з прэзентацыей. Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае каб вас зразумелі іншыя). Слайды на англійскай мове значна дапамогуць перакладчыкам і замежным удзельнікам.

Тэму вашай прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць на англійскай мове. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакоў). Гэта інфармацыя неабходна каб арганізаваць папярэдняе анлайн галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый якім будзе гарантавана зарэзервавана месца у праграме.

Удзел на працягу 4 дзён з’яўляецца абавязковым.

Калі ласка, запоўніце анлайн форму http://mediabarcamp.com/registration/  — будзе адкрыта з 10.03.2016

DEADLINE

18 красавіка 2016 – апошні тэрмін для рэгістрацыя ў якасці ўдзельніка (і для тых у каго ёсць віза, і для дых каму яна патрэбна). Настойліва раім Вам зарэгістравацца як мага хутчэй.

ШТО НОВАГА Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ?

1. Вы можаце падаць заяўку на ўдзел без загадзя падрыхтаванай на 100% прэзентацыі, аднак неабходна пазначыць тэму, кароткі змест (abstracts) і вызначыцца з 20 слайдамі на англійскай мове. Сама прэзентацыя можа быць на іншай мове.

2. Будзе арганізавана папярэдняе галасаванне сярод удзельнікаў, каб абраць прэзентацыі для якіх будзе зарэзервавана месца ў праграме загадзя.

3. Каб усім хапіла месца і часу на прэзентацыю, мы плануем новы фармат хуткіх прэзентацый ПечаКуча – 20 слайдаў, якія аўтаматычна змяняюцца кожныя 20 секунд (Тут можна даведацца больша пра фармат ПечаКуча). Мінулагодні тэст пацвердзіў неабходнасць дадзенага фармату.

ІНШАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства.

Удзел БЯСПЛАТНЫ. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаны з праездам, візавымі зборамі, пражыванне і харчаванне.

Месца правядзення (не менш за 4 памяшкання) будзе абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай: праектары, гукавое абсталяванне і wifi.

З дапамогай валанцёраў будзе забяспечаны пераклад з/на англійскую і рускую мову.

Мы здольны кампесаваць падпадаюць толькі самыя бюджэтныя квіткі ў/з Вільні (напрыклад, цягнік 2га класа ці аўтобус). Выдаткі на падарожжа на ўласным аўто альбо самалёт (Мінск – Вільня) кампенсавацца НЕ БУДУЦЬ.

Пры набыцці квіткоў звярніце ўвагу, што вам неабходна быць у Вільне 26 траўня 2016г. апоўдні (12:00). Ад’езд з Вільні не раней за 17:00 29 траўня 2016 г. MediaBarCamp адбываецца за горадам і арганізатары могуць забяспечыць толькі агульны трансфер усіх удзельнікаў з Вільні да месца правядзення і назад.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!