Міжнародная сетка па праверцы фактаў Інстытута Пойнтэра (ЗША) пры падтрымцы фундацыі "Shuttleworth" прапануе 2 стыпендыі па 2,5 тыс. даляраў ЗША для спецыялістаў у галіне факт-"чэкінгу". Стыпендыі разлічаны на тых, хто жадае пазнаёміцца з працай замежных арганізацый па праверцы фактаў.
Суіскальнікі мусяць удакладніць, якую ўстанову хочуць наведаць, даслаць дэталёва распрацаваны план вандроўкі з пазнакай, якія веды жадаюць набыць.
Дэдлайн - 15 ліпеня 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.