• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выкладчыкі з Беларусі паедуць на канферэцыю ў Луганск. MOST даведаўся, хто яны

    MOST расказвае, як выкладчыкі з Беларусі збіраюцца ехаць на прарасійскую канферэнцыю ў акупаваным Луганску, і ўвайшлі нават у праграмны камітэт. Хто гэтыя людзі, як яны звязаныя з Украінай і Расіяй?

    Што за канферэнцыя

    12 красавіка 2023 года Луганскі ўніверсітэт, які знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Украіны і якім зараз кіруюць калабаранты, запланаваў правесці мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”».

    Вось як у 2019 годзе ахарактэрызаваў ролю кафедры журналістыкі захопленага ўніверсітэта ў Луганску адзін з тэрарыстаў так званай «ЛНР» Іван Філіпоненка«Именно кафедра журналистики и медиакоммуникаций год за годом выпускает подготовленных специалистов медиасферы, которые играют важнейшую роль в поддержании информационной обороноспособности нашей республики».

    Сярод тэмаў канферэнцыі сустракаюцца пытанні аб «суб’ектнай пазіцыі ваенкораў» ды «прафесійнай этыцы ваенкора». Маецца вельмі яскравы прыклад трактоўкі этыкі ваенкора расіянамі і прарасійскімі калабарантамі, звязаны як раз з Луганскім універсітэтам. У акупаваным Луганску жыве Яўген Цанцэнатаў, які ў 2015 годзе быў занесены ў базу дадзеных сайта «Маратворац». У рэпартажы расійскага Першага каналу ад 1 мая 2022 года ён названы «дабраахвотнікам ЛНР». І гэты ж Яўген Цанцэнатаў, паводле допісу адной з супрацоўніц універсітэту Алены Драздовай у «ВКонтакте», з’яўляецца выкладчыкам кафедры журналістыкі і ваенкорам.

    У праграмны камітэт гэтай канферэнцыі ўвайшлі тры выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі, а менавіта:

    • Марыя Канюшкевіч, прафесар кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта;

    • Ірына Зайцава, заведуючая кафедрай моваў сьвету факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта;

    • Елена Муратава, прафесар кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Пра тое, што за паняццем «ваенная журналістыка» ў дадзеным выпадку хаваецца не журналістыка, а прапаганда вайны і ўзброенай агрэсіі Расіі, сведчыць шматгадовая дзейнасць расійскіх «ваенкораў», якая разглядаецца і выкарыстоўваецца расійскім бокам як сродак гібрыднае вайны.

    Што за беларускія выкладчыкі

    Сакратаром згаданага мерапрыемства ёсць Наталля Каліна, якая ўзначальвае створаны ў 2021 годзе ў Луганску пры садзейнічанні расійскага фонду «Русский мир» «Кабинет Русского мира».

    Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч, якая ўвайшла ў спіс праграмнага камітэта, вядомая тым, што яшчэ ў маі 2004 года зрабіла лінгвістычную экспертызу ўлёткі па запросе следчага УКГБ Беларусі па Гродзенскай вобласці. Мэтай экспертызы было высветліць, ці змяшчае ўлётка абразу прэзідэнта. Вынікі экспертызы Канюшкевіч, у якіх гаварылася, што абраза прэзідэнта мае месца, сталі доказам па крымінальнай справе адносна жыхара Гродна Валера Леванеўскага, які быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі.

    А яшчэ Марыя Канюшкевіч з’яўляецца чальцом Рады па медыялінгвістыцы Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Расіі.

    Тое, што ў спіс праграмнага камітэта ўвайшла таксама заведуючая кафедрай моваў свету Віцебскага ўніверсітэта Ірына Зайцава, нядзіўна, таму што яна з 1978 года да 1999 года, а таксама з 2003 да 2008 гада выкладала ў тым самым Луганскім універсітэце. Пазней яна працаўладкавалася ў Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт Украіны ў Кіеве, але ў 2016 годзе адтуль звольнілася (фармальна паводле дамоўленасці бакоў) пасля яе паездкі ў акупаваны Крым на мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя “Руская мова ў палікультурным свеце”».

    У выніку Ірына Зайцава вырашыла ўвогуле пакінуць Украіну і з 2016 года працуе ды выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце.

    У жніўні 2008 года, яшчэ да пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, Ірына Зайцава, якая з’яўлялася на той момант дэпутатам Луганскай абласной рады, удзельнічала ў сумеснай с крымскімі прарасійскімі дзеячамі сустрэчы на тэму пра нібыта пагрозы рускамоўнай адукацыі ў навучальных установах Крыма і Луганскай вобласці. Крыніцай пагрозы ўдзельнікі сустрэчы назвалі загады міністра адукацыі Украіны аб паступовым пераводзе адукацыйнага працэсу на ўкраінскую мову. Як выказалася тады Зайцава, «такія загады калечаць дзяцей і з’яўляюцца злачыннымі».  Дарэчы, Ірына Зайцава занесеная на сайт «Міратворац».

    Што тычыцца Елены Муратавай, якая працуе на кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый у Віцебскім універсітэце, то, хутчэй за ўсё, яна ўвайшла ў спіс праз знаёмства або па запрашэньні Ірыны Зайцавай, якая выкладае на тым жа факультэце.

    Чытайце яшчэ: 

    Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя

    Прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем» мала што зменіць — палітолаг

    Зампредседателя БАЖ: «Решение властей признать БАЖ «экстремистским формированием» является политически мотивированным преследованием»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці