• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я веру ў Цуд». Прэзентацыя кнігі Сяргея Ваганава

    Паэт, журналіст з амаль 60-гадовым стажам, старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Сяргей Ваганаў чытае вершы пра Аляксандра Коржыча, Барыса Нямцова, супрацьстаянне ў Курапатах і драматычную гісторыю сям’і, цесна пераплеценую з гісторыяй краіны.

    АЎТАР ПРА СЯБЕ

    Я нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 года ў Казані, куды матуля, цяжарная мной, праз пакуты пачатку вайны здолела дабрацца з Мінска. Вярнуліся пасля вызвалення ў 1944 годзе.

    З 1948 года вучыўся ў музычнай школе пры кансерваторыі, потым у 42‑й сярэдняй школе, якую скончыў ў 1958 годзе. У 1963 годзе пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ працаваў настаўнікам у вёсцы Далёкія на Браслаўшчыне.

    Пачаў супрацоўнічаць з газетамі яшчэ студэнтам, з 1961 года. Спрацавалі, так бы мовіць, гены бацькоў-журналістаў.  Працаваў у «Чырвонай змене», «Сельской газете», на розных пасадах у газеце «Знамя юности». З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па БССР, галоўным рэдактарам газеты «Труд» в Беларуси». Падчас існавання СССР друкаваўся ў розных газетах, часопісах і зборніках у Беларусі, Расіі і за мяжой.

    З пачатку 1900‑х гадоў актыўна супрацоўнічаў з «Народнай газетай», з газетай «Народная Воля». У апошняй з 2008 па 2011 год — у якасці вядучага аўтарскай калонкі «Камертон». У 2011 – 2015 гадах супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва» — таксама вядучым згаданай рубрыкі і ў якасці аўтара публіцыстычных нарысаў.

    У 2016 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ «Мосцік над вечнасцю».

    Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы.

    Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ «Вольнае слова» ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры».

    З’яўляюся сябрам беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Уваход вольны.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці