• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Галко, якога судзяць за гвалт над міліцыянтам, заявіў у судзе пра катаваньні

    12 ліпеня ў судзе Савецкага раёну Менску працягнуўся працэс над журналістам Зьмітром Галко, якога вінавацяць у «нападзе на міліцыянта».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/f880a344-c6d8-42e5-bda1-c2a330a446b2_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg

    У першы дзень працэсу 10 ліпеня ў судзе зачыталі абвінавачаньне і пачалі дапытваць сьведак. Зьміцер Галко з паказаньнямі не выступаў.

    Заявы Галко пра зьдзекі і катаваньні

    Другі дзень судовага паседжаньня ў працэсе над Зьмітром Галко пачаўся зь ягонай заявы пра катаваньні. Ён заявіў суду, што перад судом яго «трымалі ў бэтонным „стакане“ з закаванымі ў кайданкі рукамі» і ён нават ня мог піць ваду. Скаргу занесьлі ў пратакол.

    Гэта ўжо другая скарга Галко на абыходжаньне: пазаўчора ён заяўляў суду, што яму цягам дня не далі есьці, і прасіў спыніць паседжаньне, але судзьдзя просьбу не задаволіў.

    Галко пратэставаў супроць паказаньняў міліцыянта

    Спачатку суд дапытаў сьведку, міліцыянта Барзяка, які прыехаў у складзе нараду міліцыі ў кватэру Галко, калі там ужо пачаўся канфлікт журналіста зь міліцыянтамі Чырковым і Казакоўскім. Сьведка Барзяк сказаў, што добра бачыў, як Галко ўдарыў па твары ягонага калегу Юрыя Чыркова.

    На гэтыя словы сьведкі падсудны Галко адрэагаваў імгненна: «Удар у твар і па галаве — гэта розныя рэчы». Чыркоў раней казаў, што Галко біў яго па галаве ззаду, а другі ўдар нібыта нанёс па сьпіне. Іншыя міліцыянты сьведчылі ў судзе, што асабіста ня бачылі, як Галко ўдарыў Чыркова, і даведаліся пра гэта толькі зь ягоных слоў.

    Чаму сьведка скочыў з акна другога паверху?

    Сьведку Арсенію Мацюхевічу 18 гадоў. Ён прызнаў, што падчас адзначэньня дня народзінаў Яна Галко госьці ўжывалі алькаголь, ён асабіста выпіў «чатыры чаркі гарэлкі». Згадаў, што ў кватэры таксама было шампанскае, віно, піва. Памятае, як прыйшлі міліцыянты, адзін зь іх пачаў здымаць на мабільны тэлефон, Зьміцер Галко прасіў іх выйсьці.

    Сьведка сказаў, што скочыў з вакна, бо спалохаўся, убачыўшы міліцыянтаў, баяўся, што «абвінавацяць ва ўцягваньні непаўналетніх у расьпіваньне сьпіртных напояў». Дадаў, што пры падзеньні ён атрымаў траўму хрыбетніка, супрацоўніца міліцыі выклікала яму хуткую дапамогу.

    Арсеній абверг зьвесткі, што ў кватэры Галко, калі адзначалі дзень народзінаў, гучна грала музыка: «Не, ня гучна. Проста музыка грала з кампутара».

    Ці быў сын Галко Ян «вельмі п’яны»?

    Сьведка Алеся Казакова жыве ў суседняй кватэры. Сваіх суседзяў — Галко — яна ведае як добрых, неканфліктных людзей. Расказала пра тое, што ўбачыла ў кватэры Галко, калі зайшла туды пасьля 21 гадзіны вечара.

    «Сядзеў Ян у кайданках, твар чырвоны. Мне яго стала вельмі шкада. Ён ня мог пазваніць маці, мабільны тэлефон міліцыянты ў яго забралі. Тады я пазваніла ягонай маці, каб прыехала», — сказала Казакова.

    Таксама сьведка згадала, што бачыла ў кватэры Галко два пакеты са сьпіртнымі напоямі. Пры гэтым яна абвергла свае паказаньні на сьледзтве, што сын Галко Ян нібыта быў «вельмі п’яны», заявіла, што «гэта запісалі з маіх слоў недакладна» і што «ён быў нападпітку, але ў якой ступені — ня ведаю».

    «Ня памятаю, ці бачыў, што Галко біў міліцыянта»

    Сьведку Віталю Сячко 16 гадоў. Сам ён на дні народзінаў Яна Галко выпіваў піва і віно, бачыў, як пілі іншыя. Засьведчыў, што бацька імяніньніка не рабіў ім заўвагаў. Паводле Сячко, падлеткаў у кватэры было 15–17, ён ня ўсіх ведаў. У калідоры пасьля інцыдэнту сьведка бачыў, акрамя міліцыянтаў, 4–5 супрацоўнікаў «у камуфляжнай форме, падобнай да вайсковай».

    Хлопец пацьвердзіў, што чуў, як Зьміцер Галко гучна крычаў на міліцыянтаў, калі тыя спрабавалі зайсьці ў кватэру, у тым ліку выказваўся нецэнзурна. У судзе сьведка сказаў, што таго, каб Зьміцер Галко пхаў і ўдарыў міліцыянта, ён ня бачыў.

    На сьледзтве ён казаў, што бацька Яна штурхаў супрацоўніка міліцыі. Пры гэтым хлопец сказаў, што быў у пакоі, адкуль не відаць калідор, дзе была штурханіна. Пасьля ўдакладненьня сьведка пацьвердзіў паказаньні на сьледзтве, удакладніўшы, што ня бачыў непасрэдна ўдараў. Таксама Сячко настойвае, што ня бачыў на тварах міліцыянтаў пашкоджаньняў.

    Хто такі Зьміцер Галко?

    Галко працаваў незалежным журналістам, ад 2014 году жыў у Менску і ўкраінскім Марыюпалі, пісаў для шэрагу заходніх выданьняў, у ліку якіх The Times, і для «Беларускага партызана». Як журналіст Зьміцер Галко асьвятляў вайну на Данбасе.

    У мінулым лістападзе ў кватэру Галко ўварваліся міліцыянты, якія сьцьвярджалі, што суседзі скардзіліся на гучную музыку падчас сьвяткаваньня дня народзінаў ягонага сына. Галко абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта, але спачатку судзілі і аштрафавалі за «нецэнзурную лаянку» — толькі пасьля апошняга затрыманьня зьявілася афіцыйнае абвінавачаньне ў «нападзе на міліцыянта».

    Пасьля інцыдэнту Зьміцер і Ян зьехалі ва Ўкраіну. 22 красавіка, калі Зьміцер Галко вяртаўся ў Менск, яго затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ад таго часу ён застаецца пад вартай.

    Цяпер Галко пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці