Да фотакора «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева прыходзілі з вобшукам
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Да фатографа "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева прыйшлі з вобшукам у межах крымінальнай справы.
Дзмітрый на днях выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту. Ён таксама праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (арт. 342 КК РБ — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Днём да яго кватэры прыходзілі міліцыянты, распытвалі суседзяў, ці пражывае там Дзмітрыеў.
Фатограф расказаў, што прыйшлі з пастановаю на вобшук у межах гэтай крымінальнай справы. Далі распісацца, што азнаёмлены з ёй. Кватэру агледзелі хутка, нічога з рэчаў не забралі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў