• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дэпутат нямецкага Бундэстагу Робін Вагенер напісаў адкрыты ліст Ігару Лосіку

    Робін Вагенер, які з’яўляецца сімвалічным «хросным» Ігара і Дар’і Лосік, павіншаваў палітвязня з Днём народзінаў, заўважыла «Вясна». Ігару сёння споўнілася 32 гады.

    Фота: x.com

    «Ужо ў чацвёрты раз ты праводзіш свой Дзець народзінаў у месцы, дзе табе не варта быць. Мне хацелася б, каб гэта было інакш. Мне хацелася б, каб сёння мы маглі паразмаўляць, і каб я асабіста павіншаваў табе ўсяго найлепшага і яшчэ раз падзякаваў за ўсо тваю мужнасць. Ад усёй душы зычу табе, каб неўзабаве ты зноў хадзіў па вуліцах Мінска і Баранавічаў — рука аб руку са сваімі блізкімі, Я зычу табе ўсіх неабходных у гэтых абставінах сіл. Мы думаем пра цябе и цвёрда стаім у думках на тваім баку», — напісаў дэпутат у паштоўцы.

    Таксама Робін Вагенер заклікаў пісаць лісты Ігару і іншым беларускім палітвязнаям.

    Адрас для лістоў: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку

    Кансультант «Радыё Свабода» і адміністратар Telegram-канала «Беларусь головного мозга» Ігар Лосік быў асуджаны па так званай «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. Суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля прызнаў яго вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці «ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў», здзейсненым групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК) і ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). Ігар Лосік адбывае прыгавор у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

    Яго жонку Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў яе кватэры ў Баранавічах. Маці чатырохгадовай дачкі адвезлі ў Брэст і змясцілі ў СІЗА‑7, а пазней выставілі  абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв’ю Дар’і пра мужа тэлеканалу «Белсат», прызнанаму беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». Сёлета 19 студзеня суддзя Брэсцкага абласнога суда Мікалай Грыгаровіч асудзіў Дар’ю Лосік да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці