Абвешчаны доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі. Хто ў яго ўвайшоў?

Намінанты на Праваабаронцу года – 2025
- Алесь Бяляцкі
- Кацярына Дзяйкала
- Марына Зялёная
- Марына Касінерава
- Раман Кісляк
- Павел Левінаў
- Алена Маслюкова
- Ганна Маціеўская
- Таццяна Нядбай
- Алена Чаховіч
Намінанты на Журналіста года – 2025
- Кацярына Абромчык, сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Анастасія Бойка, выданне «Медыязона Беларусь»
- Раман Васюковіч, медыя «Настоящее Время»
- Таццяна Гусева, інтэрнэт-газета «Салідарнасць»
- Наста Захарэвіч, фрылансерка
- Аляксандр Івулін, ютуб-канал «ЧестнОК»
- Руслан Кулевіч, выданне MOST
- Георгій Леўкавец, сайт БАЖ
- Мікіта Мелказёраў, ютуб-канал «Жыццё-маліна»
- Наста Роўда, праект «Ток»
- Янка Рэн, «Еўрарадыё»
- Сяржук Сыс, праваабарончы цэнтр «Вясна»
- Ларыса Шчыракова, фрылансерка
- Алена Якжык, інтэрнэт-газета «Салідарнасць»
Намінанты на Праваабарончую кампанію/ініцыятыву года – 2025
- Кампанія «У турмы не жаночы твар»
- Шэлтэр «Замак» у Вільні
- Асацыяцыя палітвязняў Беларусі «Да волі»
- Адукацыйная праграма Inernational Law in Advocacy for Belarus
- Беларуская правааброчная школа
- Праект «Нас вырашылі зусім звесці са свету. Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі»
- Маніторынг выканання права на прытулак беларусаў у Грузіі
- Ініцыятыва #food4bel
- Марафон салідарнасці з журналістамі за кратамі
Аргкамітэт звяртае ўвагу, што сёлета пры адборы намінантаў у шорт-ліст пільная ўвага надавалася адпаведнасці намінаваных апісанню намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» ў Палажэнні аб Прэміі.
Аргкамітэт нагадвае, што гэтая намінацыя была створаная менавіта дзеля таго, каб надаць асаблівую ўвагу новым ініцыятывам, актуальным кампаніям, якія ўзнікаюць у праваабарончым полі. Ідэя гэтай намінацыі палягае ў тым, каб вітаць і падтрымаць невялікія ініцыятывы і кампаніі.
Новыя ініцыятывы, як правіла, не могуць канкураваць за ўвагу з вялікімі інстытуцыяналізаванымі арганізацыямі, якія існуюць ужо даўно, маюць сталае фінансаванне і інш. Але Аргкамітэт таксама бярэ пад увагу, што дзейнасць праваабарончых арганізацыяў таксама мае быць ушанаванай; магчыма, у наступных сезонах Прэміі Аргкамітэт разглядзіць магчымасць стварэння адмысловай намінацыі менавіта для арганізацыяў.
Намінанты на Праваабарончую салідарнасць – 2025
- Марына Адамовіч
- Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч
- Вольга Брыцікава
- Максім Знак
- Марыя Калеснікава
- Вікторыя Кульша
- Павел Левінаў
- Анджэй Пачобут
- Мікалай Статкевіч
- Ларыса Шчыракова
@bajmedia