• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дубровенская «раёнка» перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ

    Артыкул выйшаў у газеце «Дняпроўская праўда» 23 красавіка і тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета.

    Падчас гэтага абмеркавання прагучала шмат негатыўных фактаў — пра скарачэнне колькасці школьнікаў і пра вымушанае закрыццё школ, якіх і так на Дубровеншчыне засталося ўсяго 7, пра тое, што школьнікі Дубровенскага раёна не дэманструюць значных поспехаў у вучобе, а хутчэй наадварот. Спачатку ўся гэтая фактура трапіла ў артыкул на сайце “раёнкі”, а потым яго перапісалі нанова.

    ”За апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў — усяго толькі 59, што значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8). Толькі каля 60% выпускнікоў Дубровенскіх школ паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вывучэнне прадметаў на падвышаным узроўні арганізавана толькі ў трох школах раёна для 75 вучняў, профільнае навучанне — для 92 школьнікаў, класы прафесійнай накіраванасці наведваюць 56 школьнікаў  (усяго іх 1250)”, — пісала па матэрыялах артыкула ў дубровенскай газеце “Віцебская вясна”.

    Скрыншот сайта газеты «Дняпроўская праўда»

    Цяпер гэты артыкул перажыў “рэінкарнацыю” і стаў выглядаць зусім па-іншаму. У яго цяперашнім варыянце няма статыстыкі, якая прымушае чытачоў задумацца, што на так з адукацыяй на Дубровеншчыне. Увесь тэкст  складаецца з шаблонных фраз пра тое, што  “в Дубровенском районе организована работа по реализации государственной молодежной политики, которая ориентирована на создание для молодежи необходимых условий для реализации трудового, творческого и интеллектуального потенциала“, што “целевые показатели подпрограммы «Молодежная политика» за 2021–2024 гг. выполнены”, і што “государственные социальные стандарты в отрасли образования в нашем районе выполняются”.

    Каго хацелі падмануць у рэдакцыі газеты, не зразумела: пры жаданні ў інтэрнэце можна знайсці першапачатковы варыянт артыкула і параўнаць яго з апошнім. Тым болей, што падмену ўжо заўважылі  пільныя чытачы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці