• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяніс Івашын імаверна ізноў патрапіў у ШЫЗА

    Такія высновы робіць жонка журналіста-палітвязня Вольга Івашына, бо ўжо 15 дзён, як сям’я не атрымлівае ад Дзяніса лістоў.

    Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў

    Дзяніс Івашын. Фота: з прыватнага архіва

    «У нас жа пакуль ніякіх зменаў не назіраецца. Паводле ўсіх магчымых затрымак праз цэнзуру, выходныя ды іншае, мы меліся б атрымаць нейкую новую карэспандэнцыю ад Дзяніса Івашына. Аднак прамінулі ўжо 15 дзён, але нічога ад яго пакуль не прыйшло.

    Паколькі іншай інфармацыяй мы не валодаем, самай верагоднай прычынай зьяўляецца тое, што, пакуль мы радаваліся вызваленню іншых палітвязьняў, наш ваяр знаходзіўся (і, імаверна, перабывае там дагэтуль) ў ШЫЗА.

    Таму зараз мы з няўсцерпам чакаем на вестачку ад Дзяніса, каб пачаць трошкі менш за яго хвалявацца, бо пакуль узровень нашае трывожнасці значна павысіўся», — зазначае спадарыня Вольга.

    Журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца ў зняволенні ўжо 4 з паловай гады — з  12 сакавіка 2021 года. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі па яго на наступны дзень пасля таго, як ён даў інтэрв’ю незалежнаму тэлеканалу «Настоящее время».

    14 верасня 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў журналіста  вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве) і артыкула 179 КК (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці). Суддзя Валерый Раманоўскі прыгаварыў журналіста да пазбаўлення волі на 13 гадоў і 1 месяц у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў.

    Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналісту ўзмацнілі пакаранне і перавялі з папраўчай калоніі № 15, куды яго накіравалі першапачаткова, на строгі турэмны рэжым. Пра суд па змене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі. Зараз палітзняволены журналіст знаходзіцца ў турме № 8 горада Жодзіна.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці