Дзяржаўныя СМІ чарговы раз атрымаюць грошы з бюджэту
Стаў вядомы спіс беларускіх друкаваных выданняў, якія будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту ў 2026 годзе.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia
Пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 28 лістапада 2025 года № 685.
У спіс, як і ў мінулым годзе, трапіла 21 выданне. Гэта амаль усе тыя ж самыя газеты і часопісы, што і раней. Адзінае, замест дзіцячага беларускамоўнага часопіса «Вясёлка» дзяржаўнае фінансаванне атрымае часопіс «Роднае слова» — штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Суму падтрымкі выданняў са спісу не агучваюць. Гэтыя звесткі непублічныя ўжо некалькі гадоў. Аднак вядома, што ў праекце рэспубліканскага бюджэту на наступны год на друкаваныя СМІ і выдавецкую справу запланавана 7,4 млн рублёў.
Сколько денег тратят из бюджета на подписку: на примере Гомельской области
Вось якія СМІ будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту ў 2026 годзе:
- Часопіс «Алеся».
- Часопіс «Беларускі гістарычны часопіс».
- Часопіс «Бярозка».
- Газета «Вместе!».
- Часопіс «Журнал специального назначения».
- Газета «Звязда» (приложение – газета «Мясцовае самакіраванне»).
- Газета «Знамя юности».
- Газета «Зорька».
- Газета «Літаратура і мастацтва».
- Часопіс «Маладосць».
- Часопіс «Мастацтва».
- Часопіс «Народная асвета».
- Газета «Народная газета».
- Часопіс «Нёман».
- Часопіс «Полымя».
- Часопіс «Роднае слова».
- Часопіс «Родная прырода».
- Газета «Рэспубліка».
- Газета «СБ. Беларусь сегодня».
- Газета «Сельская газета».
- Газета «Спортивная панорама».
@bajmedia