• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «З Воўчых нор я выйшаў з воўчым білетам». Дзмітрый Семчанка распавёў пра вымушаны ад’езд з Беларусі

    Былы журналіст АНТ і палітвязень Дзмітрый Семчанка з’ехаў з Беларусі з сям’ёй. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Face­book.

    «Цяпер мая сям’я вымушана развітацца з Беларуссю. Хацеў спачатку напісаць “пакідае”, але ж мы яе ніколі не пакінем, бо як казаў наш класік: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”. Ну а за родную зямельку мы чапляліся колькі маглі. За гэта прыйшлося дорага заплаціць, але ж я адразу ведаў кошт абранага шляху, таму нельга шкадаваць аб учынках, зробленых сэрцам.

    З Воўчых нор я выйшаў з воўчым білетам (гучыць надзіва лагічна для ХХІ стагодзя). У Беларусі на гэты час я пазбаўлены элементарных правоў. Не магу нават атрымаць сім-карту, застрахавацца ці адкрыць банкаўскі рахунак. Маўчу ўжо пра магчымась вярнуцца да PR-сферы і маркетынгу, якімі займаўся да арышту.

    Пачынаю ўсё з нуля ў Варшаве… Усё ж няслушна казаць “з нуля”, бо ёсць вопыт, розум, рукі, а самае галоўнае — нашыя беларусы, якімі я шчыра ганаруся і ў якіх я не спыняўся верыць нават у начным холадзе ШЫЗА і ўпэўнены, што гэтая вера сагрэе і тут».

    Дзмітрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, раней працаваў у «прэзідэнцкім пуле» тэлеканала АНТ. Яго асудзілі па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) на 3 гады калоніі. У ліпені 2025 года ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

    У чэрвені 2023 года МУС унесла Семчанка ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Гэта пазбаўляе яго элемэнтарных правоў для жыцця і працы ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці