Дзярждума Расіі ўвяла крымінальную адказнасць за стварэнне «груп смерці»
26 мая 2017
Дзяржаўная дума Расіі прыняла ў трэцім чытанні законапраект віцэ-спікера Ірыны Яравой аб крымінальнай адказнасці за стварэнне «груп смерці» ў сацсетках. За дакумент прагаласавалі 408 дэпутатаў, супраць не выказаўся ніхто.
Дакумент быў ухвалены Думай за два месяцы, падчас абмеркавання ў яго ўнеслі толькі тэхнічныя змены. Пры гэтым ўрад прапаноўваў скарэктаваць некаторыя фармулёўкі, якія ўступаюць у канфлікт з ужо існуючымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса.
Пасля адабрэння законапраекта ў Радзе Федэрацыі і падпісанні прэзідэнтам у Крымінальным кодэксе з’явяцца тры новыя артыкулы: пра схіленне да самагубства ці дапамаганні ў самагубстве; аб арганізацыі скланення да самагубства; аб уцягванні непаўналетніх у дзейнасць, якая пагражае іх жыццю.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
В Грузию не пустили чешского журналиста. Он летел туда освещать предстоящие выборы
24.10.2024
Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё
20.06.2024
Нямецкі часопіс апублікаваў інтэрв’ю з футбалістам, які не сказаў журналісту ні слова
26.09.2024
Что происходит с азербайджанскими независимыми медиа? Исследование IJNet
18.03.2024