• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ вітае ўручэнне прэміі Сахарава дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і патрабуе вызвалення журналістаў

    Дэмакратычная апазіцыя ў Беларусі стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава за свабоду думкі ў гэтым годзе. Прэмію Сахарава кожны год прысуджае Еўрапейскі парламент у памяць пра савецкага фізіка і дысідэнта Андрэя Сахарава.

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) вітае ўручэнне прэміі беларускай апазіцыі і нагадвае, што шэсць журналістаў зняходзяцца ў зняволенні ў Беларусі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу.

     

    Пратэсты ўспыхнулі ў Беларусі пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, якія, паводле сцверджання ўладаў, выйграў Аляксандр Лукашэнка з 80 працэнтамі галасоў. Гэта прывяло да жорсткіх рэпрэсій з боку ўладаў.

    З нагоды цырымоніі ўзнагароджання ЕФЖ і Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуюць неадкладнага вызвалення шасці журналістаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі:

    Алена Доўнар

    Дар’я Спевак

    Вадзім Заміроўскі

    Усевалад Зарубін

    Арцём Маёраў

    Алесь Любянчук

    «З часоў зфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня было зафіксавана 292 выпадкі затрымання журналістаў, каб прэса не асвятляла масавыя дэманстрацыі супраць фальсіфікацый на выбарах і гвалт  міліцыі, — заявіў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьеррэс. — Беларуская судовая сістэма павялічвае колькасць адміністрацыйных прысудаў у дачыненні да журналістаў. Некаторыя несправядліва асуджаныя ад 10 да 15 дзён арышту за выкананне сваёй працы. Гэтыя рэпрэсіі павінны спыніцца!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці