• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ вітае вызваленне беларускіх журналістаў

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) вітае вызваленне беларускімі ўладамі 52 палітычных зняволеных, у тым ліку журналістаў, і патрабуе неадкладнага вызвалення яшчэ 27 прадстаўнікоў медыяў, якія застаюцца за кратамі.

    Прэзідэнтка ЕФЖ Мая Север. Фота: Davor Pon­gračić / Cropix

    У чацвер, 11 верасня 2025 года, беларускія ўлады вызвалілі 52 палітычных зняволеных розных нацыянальнасцей, сярод іх — 12 журналістаў і блогераў. Гэта адбылося пасля візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.  У адказ Злучаныя Штаты абвясцілі аб адмене санкцый супраць дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія» і аб разглядзе магчымасці паўторнага адкрыцця пасольства ЗША ў Мінску.

    Згодна з абноўленымі дадзенымі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі за кратамі ўсё яшчэ знаходзяцца не менш за 27 журналістаў.

    «Мы, безумоўна, рады, што нашы калегі былі вызваленыя пасля таго, як былі несправядліва зняволены рэжымам Лукашэнкі па ілжывых абвінавачваннях, — сказала прэзідэнтка ЕФЖ Мая Север. — Але мы не можам задаволіцца гэтай паўмерай. Разам з БАЖ і нашымі польскімі філіяламі мы патрабуем неадкладнага вызвалення 27 журналістаў, якія застаюцца ў турме ў Беларусі, а таксама сотняў іншых нявінных грамадзян».

    Паводле звестак «Вясны», у Беларусі за кратамі застаюцца амаль 1200 палітычных зняволеных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці