Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю”
Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю” — euvsdisinfo.eu.
Гэты праект рэалізуецца ў рамках кампаніі “ЕС супраць дэзынфармацыі”. Яшчэ вясной 2015 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза для супрацьдзеяння расійскай дэзынфармацыі прынялі рашэнне аб стварэнні “Аператыўнай рабочай групы па стратэгічных камунікацыях”, якая і займалася сайтам. Ён, дарэчы, даступны на трох мовах — англійскай, нямецкай і рускай.
Паведамляецца, што аўтары праекту хацелі б бачыць асноўнай аўдыторыяй euvsdisinfo.eu жыхароў краін, якія ўваходзяць ва “Усходняе партнёрства”, у тым ліку і Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў