Барыс Гарэцкі — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, адзін з кіраўнікоў арганізацыі. Кіруе інфармацыйным аддзелам БАЖ (інфармацыйнымі прадуктамі), а таксама займаецца каардынацыяй журналісцкага камьюніці, каардынацыяй працы з беларускімі медышчыкамі і медышчыцамі, рэдакцыямі медыя і шэрагам міжнародных партнёраў.
Барыс Гарэцкі / Haretski Barys
E‑mail БАЖ: office@baj.media
Адукацыя:
Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (Lithuanian University of Educational Sciences).
Спецыяльнасць: «Беларуская філалогія».
Дадатковая адукацыя
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў, Вільня (2017 г.), адукацыйныя праграмы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”: «Палітычная журналістыка: правілы гульні», «Эфектыўныя прэс-службы», «Сацыяльныя сеткі — компас журналіста», «Ідэальны рэпарцёр», «Інфармацыйныя жанры журналістыкі», «Спецпраекты», «Журналістыка дадзеных».
Досвед працы
2007 – 2012 — карэспандэнт «Беларускага Радыё Рацыя», Мінск;
2009 – 2011 — карэспандэнт інфармацыйнага партала Udf.by;
2008 – 2018 — аўтар і вядучы штотыднёвай аналітычнай перадачы «Палітыка de facto» на «Беларускім Радыё Рацыя»;
2012 – 2019 — прэсавы сакратар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;
Дадатковы досвед працы
2013, 2015, 2017 — аўтар даследаванняў адкрытасці дзяржаўных ведамстваў і арганізацый для прадстаўнікоў СМІ (“Рэйтынг закрытасці”).
2013 – 2014гг. — каардынатар праекта “Насустрач адмене смяротнага пакарання ў Беларусі” (“Несмяротнае пакаранне — таму што мы людзі”). Арганізацыя і правядзенне двух конкурсаў журналісцкіх матэрыялаў; арганізацыя шэрагу трэнінгаў для журналістаў на тэму смяротнага пакарання і працы пенітэнцыярнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь, асаблівасцяў падрыхтоўкі матэрыялаў пра суды і праваахоўныя органы.
Грамадская дзейнасць
Сябра рады ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (2012 г. – па цяперашні час);
Намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (2018 г. – па цяперашні час).