• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынаходнік жанраў інтэрв’ю і журналісцкага расследавання загінуў на «Тытаніку»

    15 красавіка — гадавіна смерці Уільяма Стэда. Гэты брытанскі журналіст, а таксама публіцыст і грамадскі дзеяч першым пачынаў жанр інтэрв'ю ў журналістыцы.

    У 1884 годзе Стэд зрабіў першае інтэрв’ю ў гісторыі, пагутарыўшы з адным з самых знакамітых брытанскіх генералаў у 19 стагоддзі Чарльзам Горданам. Стэд быў і  адным з пачынальнікаў жанру журналісцкага расследавання, а таксама барацьбітам за мір, гуманізм і правы дзяцей.

    Менавіта Уільям Стэд быў верагодным прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру ў 1912 годзе. Але жыццё гэтага легендарнага чалавека абарвалася  15 красавіка 1912 года на борце знакамітага карабля «Тытанік», на якім ён плыў у ЗША па запрашэнні тагачаснага прэзідэнта гэтай краіны Уільма Тафта, каб узяць удзел у мірным кангрэсе ў Карнэгі-Холе.

    Падчас катастрофы Стэд, па сведках тых, хто выжыў, да апошняга дапамагаў ратаваць жанчын і дзяцей. Апошні раз гэтага чалавека на “Тытаніку” бачылі ў курыльным пакоі — ён чытаў кнігу, седзячы ў крэсле… Як бы там ні было, але гэта — прыстойная смерць для выдатнага чалавека і журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці