Facebook мяняе назву, каб адпавядаць новаму праекту, якія мае карані ў фантастычным рамане
28 кастрычніка 2021
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
Пры гэтым карпарацыйная структура кампаніі ня зьменіцца. Паводле Цукербэрга, якога цытуе Reuters, зьмена назвы адлюстроўвае фокус кампаніі на стварэньні «мэтасьвету» — metaverse.
Гэты тэрмін зьявіўся ў рамане-антыўтопіі Ніла Стывэнсана Snow Crash (Сьнежная лавіна). Ён мае на ўвазе агульнае віртуальнае асяродзьдзе, да якога будуць мець доступ людзі з дапамогай розных тэхнічных прыладаў.
Пры гэтым назва сацыяльнай сеткі застанецца нязьменнай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ігар Кулей зыходзіць з тэлеканала «Белсат»
30.12.2024
У Гомелі распачаўся суд над відэааператарам Андрэем Толчыным
05.03.2024
«Хацеў бы выйсці — напісаў бы прашэнне». Лукашысты працягваюць спробы зламаць Пачобута
11.07.2024
Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі
19.02.2024