• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook пазначыў 65 000 жыхароў Расеі як «зацікаўленых у дзяржаўнай здрадзе»

    Альгарытмы кампаніі Facebook, якія ў аўтаматычным рэжыме аналізуюць актыўнасьць карыстальнікаў і на падставе гэтых дадзеных складаюць іх дэталёвыя профілі, якія потым могуць быць выкарыстаныя для рэклямнага таргэтаваньня, адзначылі ў якасьці зацікаўленьня 65 тысяч расейцаў «здраду радзіме», піша The Guardian.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1dfee68c-fb3e-4b73-84b2-37a7030c7969_w1023_r1_s.jpg

    Пасьля таго як пра гэта даведаліся журналісты Дацкай вяшчальнай карпарацыі і The Guardian, сацсетка прыбрала альгарытм. «Мы ўключылі „здраду радзіме“ ў сьпіс інтарэсаў, таму што гэта гістарычна значнае паняцьце. З улікам таго, што паводле сучаснага заканадаўства гэта злачынства, мы выдалілі яго са сьпісу», — заявіў прадстаўнік кампаніі.

    Убачыць карыстальнікаў, якія цікавяцца здрадай радзіме, звычайныя грамадзяне не маглі. Доступ да такой інфармацыі быў толькі ў рэклямадаўцаў. Рэклямныя кампаніі маглі атрымаць IP-адрасы такіх карыстальнікаў.

    «Наша мэта ў тым, каб карыстальнікі бачылі рэкляму, якая ім цікавая і можа быць карыснай», — адзначылі ў Face­book.

    Гэта ня першы выпадак, калі альгарытмы Face­book, што аналізуюць профілі карыстальнікаў, спрабуюць вызначыць іх палітычныя погляды, арыентацыю, інтарэсы. Атрыманыя дадзеныя даваліся рэклямадаўцам. Раней брытанская аналітычная кампанія Cam­bridge Ana­lyt­i­ca атрымала дадзеныя аб палітычных перавагах мільёнаў амэрыканскіх грамадзян. Face­book абвінавацілі ва ўмяшаньні ў асабістае жыцьцё і нізкую ступень абароны пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў.​

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці