• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф, які здымаў беларускія пратэсты ў 2020 годзе, сёння атрымаў прэмію World Press Photo

    Сёння, 20 красавіка, World Press Photo назваў пераможцаў найбольш вядомай у свеце прэміі сярод рэпарцёраў-фатографаў. Лепшым  здымкам мінулага года стала праца ўкраінскага фатографа, журналіста Яўгена Малалеткі. 

    Пераможны здымак украінскага фатографа, журналіста Яўгена Малалеткі нагадвае пра страхі і людскія няшчасці. Падчас аблогі Марыупаля Яўген аказаўся адным з нямногіх рэпарцёраў, хто працягваў дакументаваць жыццё горада.

    Адна з трагедый, якая шырока асвятлалася, разварочвалася каля радзільні. У момант, калі адтуль выносілі 32-гадовую Ірыну Калініну, побач знаходзіўся Малалетка, які зрабіў гэты здымак для амерыканскага інфармагенцтва Asso­ci­at­ed Press.

    Драматычнасць фатаграфіі — у лёсе жанчыны і яе дзіцяці. Сын нарадзіўся мёртвым, яго назвалі Міронам (у гонар міру), а сама жанчына памерла праз паўгадзіны пасля родаў.

    Раней Яўген Малалетка асвятляў падзеі Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне, баявыя дзеянні на Данбасе і Нагорным Карабаху. А таксама пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе і пандэмію COVID-19 ва Украіне.

    — Мне здаецца, калі ты працуеш на адрэналіне ў такіх умовах, то не думаеш пра ўсведамленне смерці, — расказваў ён у адным з інтэрв’ю. — Гэта воля выпадку: заб’юць, значыць заб’юць. Ад гэтага ніхто не застрахаваны. Працу рабіць трэба і лішні раз не рызыкаваць. Страшна было выходзіць з лякарні нейкі час, таму што моцна крылі, ці ты выйшаў, пачаўся абстрэл і ты не можаш з’ехаць з гэтага раёна і пачынаеш рухацца назад перабежкамі ў будынак, каб схавацца.

    Лепшай серыяй здымкаў World Press Pho­to мінулага года назваў працу фатографа з Даніі Мэдса Нісэна, які працуе ў штодзённай газеце Poli­tiken, вядомай ва ўсім свеце прыхільнасцю да візуальнай журналістыкі.

    Ён прысвячае свае працы сучасным сацыяльным праблемам, такім як няроўнасць, парушэнні правоў чалавека і разбуральныя адносіны з прыродай.

    Так, падчас паездкі ў Афганістан ён зрабіў серыю здымкаў, якія назваў «Цана міру ў Афганістане». Герой аднаго з фотаздымкаў — 15-гадовы хлопец, нырку якога бацькі прадалі за 3500 долараў, каб заплаціць даўгі. Пасля аперацыі падлетак пакутуе ад хранічнага болю. Ён больш не можа гуляць у футбол і крыкет.

    Узнагарода за доўгатэрміновы праект прызначаная фатографцы Ануш Бабаджанян за серыю фотаздымкаў аб праблемах кіравання воднымі рэсурсамі ў Цэнтральнай Азіі, праект паказвае моцны дух людзей, вымушаных прыстасоўвацца да новых рэалій.

    А праца егіпецкага візуальнага сторытэлера Махамеда Магдзі «Тут, дзверы не ведаюць мяне» атрымала прэмію адкрытага фармату. Вэб-праект дакументуе жыццё рыбацкай вёскі, якая можа вось-вось знікнуць.

    Чытайце яшчэ:

    «Нас часто останавливали и спрашивали, взят ли Киев». Интервью с украинским фотографом, снимки которого из Мариуполя вы точно видели

    Татьяна Ткачева — среди финалистов премии фотожурналистики World Press Pho­to

    Двукратный победитель World Press Pho­to Валерий Мельников: В новостных агентствах не нужны заметные люди, нужны рядовые бойцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці