• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографу Дзмітрыю Брушко патрэбна дапамога

    Фатограф, былы рэдактар фотааддзела Tut.by Дзмітрый Брушко распавёў на сваёй старонцы ў Face­book, што мае патрэбу ў падтрымцы.

    Фатографу Дзмітрыю Брушко патрэбна дапамога

    Дзмітрый Брушко. Фота з яго старонкі Face­book

    «Я адцягваў гэты пост, колькі мог. Цяпер вельмі шмат людзей шукаюць падтрымку, і ўвесь гэты час мне здавалася, што я змагу справіцца сам на ўнутраным рэсурсе. Але прыйшоў момант, калі трэба прасіць аб дапамозе», — піша Дзмітрый Брушко.

    «Мая камера тая самая, што бачыла вельмі шмат у жыцці Беларусі і за яе межамі — канчаткова выйшла са строю. Яна занадта старая, і яе ўжо не бяруць у рамонт.

    Падыходзіць да канца мой пашпарт. Для чалавека з маім бэкграўндам гэта няпростая праблема, якую без адваката ў Нямеччыне не вырашыць. Паслугі добрага юрыста мне зараз непад’ёмныя».

    Дзмітрый прапануе тым, хто жадае падтрымаць, заказаць яго паслугі фатографа. Ён мае паспяховы досвед у стварэнні фотапраектаў, можа правесці фотаздымкі ў ЕС ад вялікіх мерапрыемстваў да камерных партрэтных сесій.

    Таксама можна заказаць яго архіўныя фатаграфіі, якія амаль 10 гадоў публікаваліся на TUT.BY, для інтэр’ераў.

    Калі ў вас няма зараз патрэбы ў фотаздымцы ці праектах, але ёсць жаданне падтрымаць калегу, можна зрабіць данат праз buymeacoffee.com/brushko

    «Або проста напішыце ў асабістыя часам важней за ўсё простае чалавечае слова».

    «У 2020‑м у нас была надзея». Фатограф Дзмітрый Брушко – пра выставу ў Варшаве і свайго легендарнага бацьку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці