• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографы — для дзяцей. Bird in Flight праводзіць дабрачынны распродаж здымкаў ФОТА

    Рэдакцыя Bird in Flight разам з фондам Peace for Art распачала кампанію па зборы сродкаў на дапамогу дзецям, якія пацярпелі ад вайны Расіі супраць Украіны.

    Часопіс візуальнай культуры Bird in Flight ладзіць дабрачынны распродаж работ 74 украінскіх фатографаў. Акцыя праводзіцца ў партнёрстве з фондам Peace for Art і пры падтрымцы аб’яднання Ensem­ble Ukraine. Сабраныя сродкі будуць перададзеныя ў Запарожскі фонд Smile YuA, які дапамагае пацярпелым сем’ям з дзецьмі і сіротам. Цяпер у гэтым горадзе шмат выхадцаў з Марыупаля.

    Распродаж на сайце будзе доўжыцца два тыдні. Ён пачаўся 15 красавіка і завершыцца 29 красавіка.

    Спецыяльна для акцыі кожны аўтар прадаставіў неабмежаваную колькасць прынтоў аднаго фотаздымка (па-за аўтарскім накладам, прынты) памерам 20 × 30 сантыметраў. Папера для друку — безкіслотная Hah­nemüh­le Pho­to Rag Bary­ta 315 gsm. Кошт аднаго фотаздымка 50 еўра.

    Фота глядзіце тут

    У акцыі ўдзельнічаюць украінскія фатографы:

    Артемова Гера, Андруник Діана, Бакін Віктор, Бекерська Анна, Березовський Олексій, Бо Валентин, Борщенко Павло, Бордун Роман, Биченко Саша, Бичко Тарас, Бойко Андрій, Бродовська Марина, Бабенко Анастасія, Булигіна Олена, Василенко Ірина, Ведута Валерій, Врублевська Василина, Гавриш Дмиро, Головченко Кирило, Голуб Максим, Gor­sad, група «Шило», група LooK, Гуляй Богдан, Гумілевський Артем, Дикун Міша, Достлєви Лія та Андрій, Дячишин Юрко, Єфімов Ігор, Зіятдінова Еміне, Корвик Віктор, Кононова Яна, Костюков Дмитро, Ковальчук Тетяна, Коровайний Сергій, Кривич Юлія, Левченко Світлана, Лесів Катерина, Лірер Марія, Ломакін Андрій, Ляпін Олександр, Лупу Іра, Мельниченко Сергій, Мілосердов Валерій, Мусієнко Владислав, Надьожин Артем, Нікіфоров Євген, Некипіла Анастасія, Орлова Саша, Павлов Євгеній, Паіс Саша, Палінчак Михайло, Пашковський Роман, Підуст Вікторія, Полікарпова Поліна, По Юлія, Пятковка Роман, Салабай Юрій, Солоп Ярослав, Сосюра Ольга, Степанець Євген, Субач Олена, Темнова Вікторія, Тешаєва Міла, Фіногеєв Максим, Фролова Марина, Фурик Назар, Хімей Роман, Чекачков Ігор, Чернега Геннадій, Шебетко Антон, Шкода Олена, Станіслав Rico.

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці