• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фігурантаў справы аб забойстве нідэрландскага журналіста Пітэра дэ Врыса асудзілі на вялікія тэрміны

    У Нідэрландах асудзілі шасцярых фігурантаў справы аб забойстве журналіста Пітэра дэ Врыса ў 2021 годзе. Іх прыгаварылі да тэрмінаў ад дзесяці да 28 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе meduza.io са спасылкай на Dutch News і Deutsche Welle.

    Пітэр дэ Врыс не толькі пісаў аб злачынным свеце, але і дапамагаў сведкам па справах вядомых злачынцаў. Фота: AFP

    Непасрэдных выканаўцаў забойства суд прыгаварыў да 28 гадоў пазбаўлення волі, а арганізатара да 26 гадоў. Яшчэ аднаму фігуранту, які даў злачынцам зброю, суд прызначыў 14 гадоў пазбаўлення волі.

    Агулам у справе фігуравалі дзевяць чалавек. Двух саўдзельнікаў забойства суд прыгаварыў да дзесяці гадоў кожнага, яшчэ траіх па гэтай справе апраўдалі.

    На Пітэра дэ Врыса аднаго з самых вядомых крымінальных рэпарцёраў Нідэрландаў напалі ўвечары 6 ліпеня 2021 года ў цэнтры Амстэрдама. У журналіста некалькі разоў стрэлілі з блізкай адлегласці, ён памёр праз дзевяць дзён. Следства лічыла, што дэ Врыса маглі забіць з‑за таго, што ён быў дарадцам ключавога сведкі па справе наркабарона Рыдуана Тагі (у лютым 2024 года таго прысудзілі да пажыццёвага зняволення).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці