• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гісторык Ігар Кузняцоў выступіў з лекцыяй у “Медыяпрасторы” і падтрымаў грамадскую кампанію “Забітыя і забытыя”

    У Гомелі на ток-пляцоўцы “Медыяпрастора”  адбылася сустрэча актывістаў грамадскай кампаніі “Забітыя і забытыя” з гісторыкам, даследчыкам масавых савецкіх рэпрэсій Ігарам Кузняцовым. Навукоўца станоўча ацаніў намаганні дэмакратычных актывістаў, валанцёраў, журналістаў  у справе ўвекавечання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 1919 – 1950 гг.

    Гісторык Ігар Кузняцоў у “Медыяпрасторы”

    “Дзякуй усім за тое, што  ініцыятыва ўвекавечання памяці ахвяраў масавых рэпрэсій узнікла на рэгіянальным узроўні. Падобныя  ініцыятывы запачаткаваныя ў Віцебску:  “Хайсы — “Віцебскія Курапаты”, у Оршы: “Кабылякі” —  Расстраляны ў Воршы”. Асобныя даследчыкі  заняліся гісторыяй рэпрэсій у Гродне, Магілёве, Мінску”, — зазначыў Ігар Кузняцоў.

    Паводле гісторыка, нягледзячы на мноства ахвяр не толькі палітычных, але і адміністрацыйных ды іншых неапраўданых рэпрэсій, гэтая тэма ў Беларусі не вывучаецца. Ні КДБ, ні МУС не даюць звестак пра месцы масавых расстрэлаў мірных грамадзян, недаступнымі застаюцца архівы з інфармацыяй пра рэпрасаваных. Некаторыя падлікі дазваляюць сцвярджаць, што ў Беларусі ў жорны рэпрэсій патрапілі  каля паўтара мільёна жыхароў. Сотні тысяч былі высланыя ў турэмныя лагеры ў Сібір ды іншыя рэгіёны былога СССР, расстраляна  371 тысяча чалавек, у тым ліку 41 тысяча — на Гомельшчыне.

    Масавыя пахаванні выяўленыя падчас раскопак у 90‑х гадах у Шчакатоўскім лесе па правы бок шашы Гомель – Чарнігаў. Па левы бок, у  Бутулінскім лесе, другое вядомае месца  масавых расстрэлаў мірных жыхароў.  Тут у 2007 годзе салдаты 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны паднялі на паверхню з розных магіл косткі і прастрэленыя чарапы 70 ахвяраў. 

    Грамадская кампанія “Забітыя і забытыя”, якая стартавала ў Гомелі напрыканцы 2019 года, ставіць на мэце належным чынам даследаваць трагічныя старонкі беларускай гісторыі, запісаць сведчанні людзей, сабраць архіўныя звесткі, усталяваць памятныя знакі ў месцах масавых расстрэлаў бязвінных ахвяр  камуністычнай дыктатуры. У падтрымку ініцыятывы, як патлумачыла каардынатар кампаніі, сябра ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова, сабрана ўжо звыш за 600 подпісаў жыхароў абласнога цэнтра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці