• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі сайты «Голасу Амерыкі» і паўторна Reform.news

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 2 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Голас Амерыкі». Фота: Jonathan Raa / Nur­Pho­to для Get­ty Images

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны кантэнт сайта VOA ( ідэнтыфікатар https://golosameriki.com). Адпаведнае рашэнне прыняў 27 сакавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва.

    Сайт VOA (Voice of Amer­i­ca) належыць амерыканскай дзяржаўнай міжнароднай вяшчальнай кампаніі. Медыя стварала навіны, аналітыку, рэпартажы пра падзеі ў ЗША і свеце, у тым ліку на постсавецкай прасторы. Фінансавалася ўрадам ЗША.

    30 сакавіка 2026 года той самы суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» змест сайта REFORMATION (ідэнтыфікатар  https://reform.news). У траўні 2024 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» былі прызнаныя сацсеткі медыяпраекта Reform.news, сайт з такой самай назвай быў залічыны ў «экстрэмісцкія» інфармацыйныя матэрыялы ў жніўні 2024 года (але тады ён меў іншы ідэнтыфікатар). У жніўні 2021 года сайт праекта быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм уключыў некалькі акаўнтаў у Tik­Tok, якія транслявалі мясцовыя навіны. Старонку з назвай «НОВОСТИ ТРЕТИЙ РЕГИОН» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@novosti_3_region) 1 красавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Навабеліцкага раёна Гомеля. Гэты рэсурс пра навіны Гомельшчыны мае 15 тысяч падпісчыкаў.

    Tik­Tok-акаўнт з назвай «Новости Витебска и области» (ідэнтыфікатар @vitebsk_news) 1 красавіка 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» суд Ленінскага раёна Магілёва.

    Гэты інтэрнэт-рэсурс трапіў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо сёмы раз, праўда, пад рознымі назвамі. Іх штораз мянялі самі заснавальнікі пасля кожнага ўключэння ў адпаведны спіс на сайце Міністэрства інфармацыі. На старонку падпісаныя амаль 36 тысяч чалавек.

    Рашэннем суда Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 30 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Tik­Tok-акаўнт tolko_news (ідэнтыфікатар tiktok.com/@tolko_news). Рэсурс транслюе сусветныя навіны, у тым ліку пра Беларусь, ён мае больш за 110 тысяч падпісчыкаў.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма трапіла старонка ў Face­book з назвай  «Размова дня» (ідэнтыфікатар www.facebook.com/razmovadnia). Адпаведнае рашэнне прыняў 31 сакавіка 2026 года суд Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Гэта старонка аднайменнага ток-шоў, у якім удзельнічалі беларускія незалежныя журналісты, і яна не абнаўлялася ўжо 5 гадоў.  

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт ў Face­book бізнесоўца, палітыка і блогера Аляксандра Кныровіча (ідэнтыфікатар facebook.com/aknyrovich). Рашэнне пра гэта 30 сакавіка 2026 года прыняў суд Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

    Змест старонкі fidh (FIDH) у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/fidh) 31 сакавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкім» суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Гэта інтэрнэт-рэсурс адной з найстарэйшых і найбуйнейшых праваабарочых арганізацый у свеце — Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (Fédéra­tion inter­na­tionale pour les droits humains, скарочана FIDH).

    Інтэрнэт-рэсурс яшчэ адной праваабарончай супольнасці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. 27 сакавіка 2026 года ён прыняў рашэнне, пасля якога ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі акаўнт у Threads з назвай libere­cophr (ідэнтыфікатар threads.com/liberecophr/), які належыць недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі Libere­co — Part­ner­ship for Human Rights («Партнёрства за правы чалавека»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.