Гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» патрэбна фінансавая падтрымка
Гомельскі рэгіянальны медыяпраект «Флагшток» паведаміў пра фінансавыя цяжкасці. Рэдакцыя звярнулася па падтрымку — гэта неабходна, каб працягваць працу.

Гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» патрэбна фінансавая падтрымка
«З лета нашая рэдакцыя будзе вымушаная працаваць у абмежаваным рэжыме. Каб мы маглі і далей інфармаваць вас аб усіх падзеях, што здараюцца на Гомельшчыне, просім падтрымаць нашую рэдакцыю (калі вы лічыце гэта бяспечным)», — пішуць журналісты ў звароце.
Рэгіянальны навінавы сайт “Флагшток” быў створаны ў 2020 годзе на хвалі паспяховай грамадскай ініцыятывы, што выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60-метровага флагштока за паўмільёна долараў. Асвятляе рэзанансныя падзеі ў рэгіёне. З 2022 года “Флагшток” публікаваў інфармацыю, звязаную з перамяшчэннем па поўдні Беларусі расійскіх войскаў, якія былі задзейнічаныя ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
Дапамагчы калегам можна ПА СПАСЫЛЦЫ
