• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google дадала Gemini ў дакументы, табліцы і прэзентацыі

    Кампанія прэзентавала новыя функцыі на базе мадэлі Gem­i­ni ў сэрвісах Work­space. Цяпер карыстальнікі змогуць хутчэй ствараць дакументы, табліцы і прэзентацыі, а таксама атрымліваць адказы па змесце сваіх файлаў проста ў рабочых праграмах.

    Google дадала Gemini ў дакументы табліцы і прэзентацыі

    Новыя інструменты даюць магчымасць генераваць цалкам аформленыя першыя версіі дакументаў, выкарыстоўваючы даныя з Gmail, Google Chat і воблачнага сховішча Dri­ve.

    У Docs з’явілася функцыя «Help me cre­ate», якая па тэкставаму запыту стварае чарнавік і дапамагае дапрацаваць асобныя раздзелы без перагенерацыі ўсяго тэксту. Таксама ШІ зможа уніфікаваць стыль дакумента або аўтаматычна прымяніць фармат іншага файла.

    У Sheets асістэнт ператвараецца ў паўнавартаснага «суаўтара»: па адным запыце ён можа сабраць табліцу з патрэбнай структурай, падцягнуць даныя з лістоў і файлаў і аўтаматычна запоўніць ячэйкі. Функцыя «Fill with Gem­i­ni» дазваляе генераваць тэкст, класіфікаваць інфармацыю і нават дадаваць актуальныя даныя з пошуку Google.

    У Slides карыстальнікі змогуць ствараць рэдагаваныя слайды, якія аўтаматычна падладжваюцца пад стыль прэзентацыі. У далейшым Google плануе дадаць магчымасць генераваць цэлую прэзентацыю па адным запыце.

    Dri­ve таксама атрымлівае новыя ШІ-магчымасці. Пры пошуку па файлах Gem­i­ni будзе паказваць кароткае «ШІ-рэзюмэ» з асноўнымі высновамі і спасылкамі на крыніцы. Акрамя таго, функцыя «Ask Gem­i­ni» дазволіць задаваць складаныя пытанні адразу па некалькіх дакументах, лістах і каляндарных падзеях.

    Новыя функцыі пачынаюць укараняцца ў бэта-рэжыме з 10 сакавіка і спачатку будуць даступныя падпісчыкам тарыфаў Google AI Ultra і Pro. Для Docs, Sheets і Slides яны запускаюцца па ўсім свеце на англійскай мове, а абнаўленні для Dri­ve — спачатку ў ЗША.

    Як бот са штучным інтэлектам Open­Claw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.