• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грошы на хостынг для інтэрнэт-часопіса «Таўбін» сабралі за выходныя

    Сайт  інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Таўбін» будзе працаваць яшчэ як мінімум два гады, паведаміла каманда праекта. Гэта адбылося дзякуючы чытачам выдання, якія дапамаглі сабраць грошы на аплату дамену і хостынгу.

    збор для для інтэрнэт-часопіса «Таўбін»

    Інтэрнэт-часопіс «Таўбін» публікуе беларускую паэзію, пераклады паэзіі з замежных моваў, інтэрв’ю з літаратарскай і актывісцкай супольнасцю, літаратурна-крытычныя артыкулы. 6 лютага рэдакцыя апублікавала аб’яву з просьбай пра дапамогу. Да гэтага 4 гады каманда развівала праект за ўласныя сродкі, без заробкаў і ганарараў.

    «Больш за чатыры гады мы ствараем архіў сучаснай беларускай паэзіі, публікуем пераклады вершаў з многіх моў свету, водгукі і рэцэнзіі на свежыя кнігі, робім інтэрв’ю з аўтарамі і аўтаркамі і пашыраем веды пра беларускую літаратуру — усё дзеля таго, каб наша культура, наша паэзія знаходзіла сваіх прыхільнікаў і прыхільніц у любой кропцы свету і была дасяжная кожную хвіліну. Шмат таго, што ёсць у нашым часопісе, няма больш нідзе — прынамсі, у свабодным доступе, — і таму вельмі важна, каб TAUBIN быў», — напісалі стваральнікі журнала.

    Беларусы актыўна падтрымалі выданне, і ўжо цягам выходных удалося сабраць патрэбную суму. Каманда падзякавала ўсім, хто дапамагаў «сродкамі, словамі, распаўсюдам інфармацыі» і распавяла, што сайт «Таўбін» дзякуючы збору будзе дзейнічаць як мінімум два гады.

    На дадзены момант каманда не мае тэрміновай патрэбы ў сродках, але збор не закрыты і можна пры жаданні падтрымаць праект ПА СПАСЫЛЦЫ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці