• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ідэолагі Гродна даплацяць дзяржгазеце за публікацыю віншаванняў

    Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама шукае медыя, у якім будзе публікаваць віншаванні. Усяго на гэтым можна будзе зарабіць 266 957 рублёў.

    Гродзенскі аблвыканкам. Фота: yandex.com

    Што трэба публікаваць?

    Аблвыканкам заплаціць за публікацыю афіцыйных віншаванняў з:

    • дзяржаўнымі святамі (Дзень Канстытуцыі, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, Дзень незалежнасці, Дзень народнага адзінства,
    • рэлігійнымі святамі (Раство Хрыстова па праваслаўным і каталіцкім календары), Вялікдзень (па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій),
    • святочнымі днямі (Новы год, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі),
    • Днямі адукацыі г. Гродна і Гродзенскай вобласці, юбілейнымі датамі гарадоў вобласці, прафесійнымі святамі.

    Таксама трэба размяшчаць:

    • нарматыўныя прававыя акты Гродзенскага аблвыканкама,
    • нарматыўныя прававыя акты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў,
    • інфармацыю аб дзейнасці Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў,
    • інфармацыю аб дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый,
    • інфармацыю аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскай вобласці,
    • інфармацыю аб людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці (ветэранах вайны і працы, перадавіках вытворчасці, вучоных, грамадскіх дзеячах і інш.),
    • матэрыялы па грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, вобласці, раёнах Гродзеншчыны.

    Якое медыя пасуе?

    Газета павінна выходзіць не менш за 2 разы на тыдзень. Тыднёвы тыраж газеты павінен складаць не менш за 20 000 асобнікаў. Там павінны быць каляровыя палосы. А яшчэ – аўтарская падача матэрыялу, якасныя фотаматэрыялы. Газета павінна распаўсюджвацца праз “Белпошту”.

    Пад апісанне, як і ў выпадку з закупкай Гродзенскага гарвыканкама, пасуе толькі “Гродзенская праўда”. За падобныя публікацыі ад гарвыканкама яна атрымае яшчэ 120 000 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.