Генпракуратура выставіла Ігару Лосіку пазоў каля 7 мільёнаў долараў
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Пасля вызвалення ў былога палітзняволенага Ігара Лосіка застаўся пазоў ад Генпракуратуры прыкладна на 7 мільёнаў долараў. Пра гэта журналіст паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Ігар Лосік. Фота: Радыё Свабода
«Гэта сума, якая з 9 жніўня і да 1 снежня была выплачаная супрацоўнікам АМАП дадаткова з бюджэту на прэміі і звышперапрацоўку, калі яны вельмі старанна білі людзей. І вось я павінен вярнуць яе ў бюджэт», — патлумачыў Ігар Лосік.
Паводле яго, акрамя гэтага пазову ёсць яшчэ адзін, які журналісту выставілі за паламаныя кайданкі, выкарыстаныя светлашумавыя гранаты і г.д.
Нагадаем, Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. Яму прызначылі 15 гадоў калоніі, але вызвалілі 11 верасня 2025 года пры садзейнічанні ЗША.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў