• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Думаў, мяне вязуць у лес растрэльваць»: Ігар Лосік ўзгадаў пра жнівень 2020-га

    Былы палітвязень Ігар Лосік на сваёй старонцы ў Face­book ўзгадаў, як у жніўні 2020-га назіральнікі ў турме загадалі яму збірацца дадому, але ў выніку завезлі ў іншае месца.

    журналіст Ігар Лосік

    Ігар Лосік. Скрыншот відэа, 14 студзеня 2025 года

    Ігар Лосік узгадаў, як 18 жніўня 2020 года яго рэзка паднялі ноччу ў камеры і сказалі збіраць рэчы.

    «Я спытаў, а куды? І мне адказалі: паедзеш дадому!

    Проста не перадаць, што я тады перанёс, якую буру пачуццяў, якая эйфарыя была, нават рэчаў амаль не забраў ніякіх і ўсё пакінуў сукамерніку. У гэта верылася, таму што прайшло 2 дні з таго самага легендарнага маршу, на заводах пачаліся забастоўкі, а Качанава выступіла са зваротам, што ўсіх выпускаюць з сутак.

    Дык вось збегаў я па лесвіцы і сэрца літаральна выскоквала з грудзей.

    Завялі мяне ў адстойнік і я стаў чакаць», — распавёў блогер.

    Аднак доўгачаканага вызвалення так не адбылося:

    «Праз гадзіну я разумею, што нешта не тое здараецца, што выпускаць мяне чамусьці не спяшаюцца. Тут адчыняюцца дзверы, мяне заломваюць нейкія бугаі ў чорных балаклавах і ластаўкай даносяць да пакоя, дзе пачалі шманаць мае рэчы. Усё астатняе паламалі, парвалі, крэму, зубную пасту выціснулі на падлогу, паштоўкі парвалі і як бервяно пад адборную мацяршчыну кінулі ў аўтазак.

    Я ў поўным шоку, ехаў і думаў, што хутчэй за ўсё ў Лукашэнкі свістанула пляшка на фоне пратэстаў і мяне вязуць у лес расстрэльваць, бо я нібыта пачуў, што са мной у аўтазаку Статкевіч ехаў. Ну падрыхтаваўся паміраць ужо.

    Але аўтазак прыехаў на Жодзіна, мяне па доўгіх і змрочных катакомбах прывялі на зборны пункт, а там усё ў крывішчы. Адбіткі крывавых рук на сценах і лужына з крывёй на падлозе.

    Я яшчэ ў большым асаблівам шоку пасля таго як мне абвясцілі, што еду дадому. У выніку а 4‑й раніцы закінулі ў камеру і на Жодзіна я прасядзеў да свайго дня нараджэння 20 траўня, на якое мне таксама зрабілі падарунак і павезлі этапам у Гомель». 

    Нагадаем, кансультант Беларускай службы «Радыё Свабода» і адміністратар Telegram-канала «Беларусь головного мозга» Ігар Лосік быў дэпартаваны з Беларусі 11 верасня 2025 года ў саставе групы палітзняволеных. Да гэтага ён быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці