• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дэпартаванага з Беларусі Ігара Лосіка шукае судовы выканаўца

    Журналіст Ігар Лосік атрымаў у Insta­gram асабістае паведамленне ад судавага выканаўцы з Беларусі. Чыноўнік просіць распавесці пра «местазнаходжанне ў дадзены момант» і выйсці на сувязь.

    Скрыншот паведамлення Ігар Лосік апублікаваў на сваёй старонцы ў Face­book. З яго таксама стала вядома, што ў дачыненні да журналіста распачалі выканаўчую вытворчасць. 

    Скрыншот паведамлення, якое прыйшло Ігару Лосіку

    «Ужо знайшлі мяне ў істаграме і хочуць неяк атрымаць з мяне пазоў у 22 мільёна рублёў ($7,5 млн), а пашпарт аддаць не хочуць», — пракаментаваў Ігар Лосік.

    Нагадаем, Ігара Лосіка затрымалі яшчэ да масавых пратэстаў, 25 чэрвеня 2020 года. Нягледзячы на гэта, у снежні 2021 года яго прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі за парушэнне грамадскага парадку і падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.

    11 верасня 2025 года Ігара Лосіка разам з групай палітвязняў вызвалілі з калоніі і дэпартавалі ў Літву без дакументаў.

    У лістападзе 2025 года Лосік паведамляў, што пасля вызвалення ў яго застаўся пазоў ад Генпракуратуры прыкладна на 7 мільёнаў долараў.

    «Гэта сума, якая з 9 жніўня і да 1 снежня была выплачаная супрацоўнікам АМАП дадаткова з бюджэту на прэміі і звышперапрацоўку, калі яны вельмі старанна білі людзей. І вось я павінен вярнуць яе ў бюджэт», — тлумачыў журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці