• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Информ-прогулка” адсвяткавала выхад 1000-га нумара

    Рэдакцыя зладзіла свята для чытачоў і аўтараў.

    Першы нумар “Информ-прогулкі” пабачыў свет у сакавіку 1994 года. У апошні тыдзень сакавіка 2018-га выйшаў тысячны нумар незалежнага рэгіянальнага выдання.

    Шмат віншаванняў і добрых пажаданняў прагучала на адрас калектыву ад чытачоў, для іх накрылі «салодкі стол» у рэдакцыі.

    Усіх, хто меў дачыненне да выхаду газеты, запрасілі на вечарыну, дзе заснавальнік і галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі ўручыў кожнаму падзякі і сувеніры.

    Ад імя ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» калег павіншавала старшыня Лунінецкай філіі арганізацыі Алена Насковіч, ад рэдакцыі сайта «Медиа-Полесье» — Святлана Гарда (абедзве некалі працавалі ў “Прагулцы”).

    — Сёння “Информ-прогулка” — грунтоўная, факталагічная, даволі прафесійная газета. Над ёй працуюць цудоўныя журналісты і пазаштатныя аўтары, якія добра ведаюць тэматыку і мясцовую праблематыку, — адзначыў Андрэй Вышынскі.

    Папулярнасць выдання цягам столькіх гадоў сп. Вышынскі тлумачыць тым, што тэмы, якія асвятляюцца, ідуць ад людзей.

    Сыходзіць на пакой галоўны рэдактар не збіраецца. На патанне, якой бачыць наступную тысячу нумароў “Информ-прогулки”, адказвае:

    — Каб гэта была не проста газета, а нейкі глянцавы часопіс. Каб узяў у рукі — цуд! І зразумела, каб матэрыялы чаплялі.

    ГА “БАЖ” далучаецца да віншаванняў, жадае калектыву плёну і ўдзячных чытачоў.

    Фота Людмілы Хмялеўскай

    Рэдактар “Информ-прогулки” Андрэй Вышынскі: Наш дэвіз — максімум карыснай інфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці