Акаўнт «Зеркала» ў Instagram другі раз за тыдзень абвесцілі «экстрэмісцкім»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
6 лютага Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Фота: «Зеркало»
У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 3 лютага 2026 года ў яго ўключылі акаўнт zerkalo_story ў сацсетцы Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/zerkalo_story). Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў, афіляваных з беларускім анлайн-медыя «Зеркало», створанага часткай былой каманды знішчанага ўладамі партала TUT.BY. Ён мае больш за 5 300 падпісчыкаў.

У «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма гэты акаўнт фігуруе ўжо другі раз за тыдзень. Упершыню ён быў згаданы тры дні таму, 3 лютага — прычым таксама са спасылкай на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, але ад 29 студзеня 2026 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў