• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўген Вапа адзначыў 60-гадовы юбілей

    28 чэрвеня 60-гадовы юбілей адзначыў Яўген Вапа галоўны рэдактар штотыднёвіка «Ніва», старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя.

    Яўген Вапа адзначыў 60-гадовы юбілей

    Яўген Вапа. Крыніца фота: Беларускае Радыё Рацыя

    Яўген Вапа нарадзіўся ў мясцовасці Доўгі Брод. Выпускнік і былы настаўнік Гайнаўскага беларускага ліцэя. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

    Аўтар і рэдактар такіх кніг, як «Беларускі студэнцкі рух у Польшчы 1981–1992» (у суаўтарстве са Славамірам Іванюком), «Беларусь на старонках «Нівы» 1989–2005», «Бежанства 1915» і іншых. Рэдактар многіх кніг, выдадзеных штотыднёвікам «Ніва».

    Быў адным з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Меншасцяў. З канца 1980‑х гадоў узначальваў Беларускае аб’яднанне студэнтаў. З 1995 года кіруе Беларускім саюзам у Польшчы.

    Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і Медалём да стагоддзя БНР. Сябра Рады БНР.

    БАЖ шчыра віншуе спадара Яўгена з юбілеем!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці