• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як сплаціць падаткі і адначасова дапамагчы незалежным медыям?

    Заканадаўства Літвы і Польшчы дазваляе адлічыць 1,2–1,5% падаткаў на падтрымку якой-небудзь структуры. Такім чынам вы не траціце грошы са свайго сямейнага бюджэту, але пры гэтым можаце зрабіць добрую і важную справу — падтрымаць незалежныя медыі ці грамадскія арганізацыі, напрыклад, БАЖ.

    Як сплаціць падаткі і адначасова дапамагчы незалежным медыям?

    Фота: Singkham для pexels.com

    Гэты тэкст з’явіўся, дзякуючы дапамозе нашых чытачоў. Падтрымайце БАЖ!

    Падатковыя сістэмы Польшчы і Літвы дазваляюць рэзідэнтам самастойна вырашаць, куды накіраваць частку сплочаных падаткаў. Калі вы рэлакаваліся ў гэтыя краіны, або працуеце ў адной з іх, то можаце падтрымаць  незалежныя медыі, проста зрабіўшы адпаведную пазнаку ў падатковай дэкларацыі.

    Пра такую дапамогу сваіх чытачоў папрасілі ўжо рэдакцыі беларускіх СМІ, сярод якіх «Зеркало», «Наша Ніва», «Будзьма», Reform.news, Hrodna.life.

    Як гэта працуе ў Літве

    Беларусы з любым відам дазволу на жыхарства ў Літве падаюць штогадовую падатковую дэкларацыю. У гэты час існуе опцыя пералічыць 1,2% ад падаходнага падатку любым некамерцыйным арганізацыям, у тым ліку і медыям.

    Падача дэкларацый звычайна пачынаецца ў сакавіку, а апошні тэрмін справаздачы ў падатковую інспекцыю (Val­sty­binė mokesčių inspekci­ja — VMI) – 2 траўня.

    Фота: з сайта migronium.com

    Спачатку трэба зайсці ў сістэму электроннага падатковага дэкларавання EDS і націснуць кнопку «Prisi­jungti prie EDS». Затым выбраць адну з прапанаваных опцый для аўтарызацыі ў сістэме EDS. 

    Затым у Э‑паслугах выбраць раздзел VMI і націснуць кнопку «ўвайсці». Адтуль вы трапляеце ў партал EDS, дзе дэкларацыя і запаўняецца. Націснуўшы на выяву глобуса, вы пачынаеце запаўняць дэкларацыю.

    Пасля адказу на ўсе пытанні сістэма прапануе сфармаваць і падаць дэкларацыю. Пасля чаго вам пакажуць суму, якую дзяржава павінна вярнуць вам або якую вы мусіце даплаціць.

    Ніжэй будзе ўказана, што вы маеце магчымасць размеркаваць частку падаходнага падатку. Каб гэта зрабіць, трэба націснуць на кнопку «Я хачу падтрымаць». 

    Націснуўшы «Pradėti», вы пачынаеце запаўняць форму.

    У радок пошуку трэба ўвесці код арганізацыі, якую вы хочаце падтрымаць, пералічыўшы 1,2% ад сумы ўжо сплачанага падаходнага падатку.

    Затым націскаеце на кнопку «lšsaugoti» (захаваць) і пацвярджаеце свой выбар, націснуўшы на кнопку «Taip, teisin­gi» (так, згодны).

    Падрабязную інструкцыю, як правільна аформіць дапамогу ў Літве, глядзіце на сайце «Нашай Нівы».

    Як гэта працуе ў Польшчы

    Падатковыя рэзідэнты Польшчы штогод падаюць падатковыя дэкларацыі, ці РІТ, з 15 лютага па 30 красавіка.

    Фота: з сайта migronium.com

    Што для гэтага трэба зрабіць? Найперш трэба зайсці на сайт podatki.gov.pl

    Пасля аўтарызацыі вы трапляеце на epit.podatki.gov.pl, дзе сістэма прапануе запоўніць неабходную форму. 

    Затым націскаеце на опцыю Złóż PIT – запаўненне дэкларацыі пачынаецца. 

    Калі вы вырашылі падтрымаць НДА ці медыя, не прапусціце пункт «1,5% podatku dla OPP» (перадача 1,5% падатку, які падлягае выплаце грамадскай арганізацыі). 

    З запаўненнем палей «numer KRS wybranej orga­ni­za­cji» і «Cel szczegółowy do przekaza­nia 1,5% podatku» трэба быць асабліва пільнымі: калі памыліцеся з указаннем рэквізітаў, то сістэма прыме грошы, але да адрасата яны не дойдуць.

    Пасля абавязкова трэба паставіць галачку «Wyrażam zgodę» (згодзен) і націснуць кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць).

    І запаўняеце дэкларацыю да канца, пасля адпраўляеце яе.

    Падрабязны гайд, як рэзідэнты Польшчы могуць дапамагчы медыям, можна паглядзець на Hrodna.life.

    Калі вы медыя, зарэгістраванае ў Літве або Польшчы, і калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, пішыце на электронную скрыню: office@baj.media. Мы абавязкова дадамо вашыя звесткі ў матэрыял.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці