«Які шрыфт?» З нашаніўскай эпапеі пра «лацініку» і «гражданку»
Беларускае Радыё Рацыя публікуе вытрымкі з атрыкулаў «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Яны тычацца спрэчак і дыскусій наконт карыстання лацінкай ці кірыліцай у выданні. Матэрыялы сабраў і перадаў у рэдакцыю лінгвіст Віталь Станішэўскі.

Разбіраў свае дамашнія архівы і знайшоў цікавыя ксеракопіі і проста копіі – артыкулаў з “Нашай Нівы”, той першай і сапраўднай, на тэму пераходу на адзін алфавіт. Некалі “НН” друкавалася двума алфавітамі, але эканамічныя прычыны змусілі эканоміць і перайсці на адзін.
Гэты эпізод гісторыі газеты, дый увогуле грамадства і мовы, коратка згадваўся ў розных крыніцах. Вось жа ў студэнцкія гады (плюс-мінус) выправіўся у Нацыянальную бібліятэку – тую, што была яшчэ ля прэзідэнцкай рэзідэнцыі і якую вы маглі бачыць на адной з рублёвых купюр – дзе пачытаў даўнія падшыўкі і зрабіў ксеракопіі, а нешта і перапісаў ад рукі.
У нумарах ёсць пропускі. Ужо не прыгадаю, ці іх не было фізічна ў бібліятэцы або я згубіў ксеракопіі. Хутчэй згубіў…
Такім чынам, вашай увазе – сведкі гісторыі, аркушы “газэты з рысункамі”. Рукапісныя копіі перанабраў, а ксеракопіі – апрацаваў праграмамі распазнавання. Захавана арфаграфія арыгінала.
Віталь Станішэўскі
***
ПЕРАПІСАНА АД РУКІ, ПЕРАНАБРАНА НА КАМП’ЮТАРЫ:
«Наша Ніва», 1911г., №50
Да ўсіх нашых чытачоў і падпішчыкоў
Прыступаючы да выданьня “Нашае Нівы” пяць гадоў таму назад, Рэдакцыя павінна была перэмагчы шмат перашкод, разабраць багата дужа трудных пытаньняў, с каторымі ей зразу прыйшлося сустрэцца. Перш за ўсё паднялося пытаньне: якімі літэрамі друкаваць беларускую газэту? Адны даводзілі, бытцам трэба беларусам адразу лацінскіе літэры, бо яны ўжо заведзены на ўсім культурным сьвеці; другіе ізноў кажуць, што з найдаўнейшых часоў беларускіе кнігі, дакумэнты, пісьмы і т.п. пісаліся рускімі літэрамі, што і цяпер большая часьць беларусоў чытае і пішэ рускімі літэрамі, бо гэтак вучаць у школах, а як ешчэ завядуць агульную, усенародную навуку, дык тады ня будзе чэлавека, каторы ні знаў бы рускай граматы. – Рэдакцыя ўсё‑ж такі не магла задзержацца ні на тым, што раілі староньнікі лацінскаго шрыфту, ні на радах староньнікаў “гражданкі”: выпускаючы ў сьвет першую беларускую газэту, мы [разумелі, што яна дойдзе да ўсіх беларусоў, толькі тады, калі будзе друкавацца абодвымі шрыфтамі. Гэтаго вымагала само жыцьцё: у нашай старонцы ёсьць багата каталікоў, каторые ня ходзяць у казённую школу і вучацца дома толькі лацінскай (ці польскай) граматы, дык рускімі літэрамі чытаць ні ўмеюць; ізноў жэ праваслаўные беларусы, хаця бы і хацелі, зусім не маглі-бы навучыцца лацінскай, ці польскай граматы, і “Наша Ніва” ад самго свайго нараджэньня, вось ужо шосты год, выходзіць у двух асобных выданьнях: друкуецца ў іх адно і тое ж, адзінакавая ў абодвых мова беларуская, толькі розныя шрыфты.
Друкаваць гэтакім спосабам газэту – дужа цяжка. Гэта ўсё роўна, як-бы друкавалася дзьве газэты, і кошт друку – двайны, вось чаму, аддаючы ўсе свае сілы і ўсе свае заработкі на друкаваньне газэты, члены Рэдакціі ня могуць пакрываць усіх недахватаў, і даўгі “Нашае Нівы” растуць з кожным годам болей і болей. Усё‑ж такі пяць гадоў мы здалелі неяк выкручвацца, але цяпер нам гэта не пад сілу, мы ўсе разам не можэм сваёй працай зарабіць гэтулькі грошы, каб пракарміцца самім і пракарміць газэту.]
З КСЕРАКОПІІ ЛАЦІНКАВАГА НУМАРА НН. ФРАГМЕНТЫ Ў КВАДРАТНЫХ ДУЖКАХ У ГЭТЫМ І ПАПЯРЭДНІМ КАВАЛКУ, ПАЎТАРАЮЦЬ АДЗІН АДНАГО.
646
NAŠA NIWA № 50
[razumieli, što jana dojdzie da usich biełarusoŭ tolki tady, kali budzie drukawacca abodwymi šryftami. Hetaho wymahało samo žyćcio: u našaj staroncy josć bahata katalikoŭ, katofyje nia chodziać kazionnuju škołu i wučacca doma tolki łacinskaj (ci polskaj) hramaty, dyk ruskimi literami
zusim nie mahli-by nawučycca łacińskaj ci polskaj hramaty. I Naša Niwa ad samaho swajho naradžeńnia, woś užo šosty hod, wychodzić u dwuch asobńych wydańniach: drukujecca ŭ ich adno i toje‑ž, adzinakawaja u abodwych mowa biełaruskaja, tolki roznyje šryfty.
Drukawać hetakim sposabam hazetu—duža ciažka. Heta ŭsio roŭna jak-by drukawalisia dźwie hazety, i košt druku—dwajny. Woś čamu, addajučy ŭsie swaje siły i ŭsie swaje zarabotki na drukawańnie hazety, členy Redakcii nia mohuć pakrywać usich niedachwatoŭ, i daŭhi «Našaje Niwy» rastuć s kožnym hodam bolej i bolej. Usio ž taki piać hadoŭ my zdaleli niejak wykručywacca; ale ciapier nam heta nie pad siłŭ, my ŭsie razam nia možem swajej pracaj zarablać hetulki hrošy, kab prakarmicca samim i prakarmić hazetu.]
Josć adzin sposab wykrucicca z biady i pamienšyć hazetnyje niedachwaty: heta—drukawać «Našu Niwu» toiki adnym šryftam, značyć, abo tolki łacinskimi literami, abo tolki ruskimi. Takim paradkam iznoŭ padyjmajecca pierad nami pytańnie: čaho dzieržacca? Jakije litery treba wybrać—ruskije, ci łacinskije?
Dać atkaz na heta my i ciapier nie biaremsia: josć bahata padpisčykoŭ, katoryje prosiać prysyłać hazetu, drukawanuju łacinskimi literami, a ješče bolej prosiać ruskimi. I nia chočemo proci woli adnych, abo druhich čytačoŭ našych wysyłać hazetu na inšych literach.
Nichaj wybor zrobiać sami čytačy i pazpisčyki našy. Nichaj usie, dla kaho heta sprawa maje wahu, jasna nam napišuć: ci drukawać hazetu dalej tolkiruskimi, ci tolki łacinskimi literami?
Wiedajem, što šmat chto budzie damahačca, kab «Naša Niwa» kawałasia abodwymi šryftami, jak i dahetul było. Takim ludziam my atkazać možem woś što: pamažycie pakryć toj niedachwat hrošy, jaki robicca ad dwajnoha wydańnia, i tady my spoŭnim waše žadańnie. Kali‑ž nie daścio padmohi, i hazeta, wychodziačy dwumia šryftami, zamre ad niedastatku hrošy, dyk atkaz za heta budzie ležać na wašym, a nie našymsumleńni!
Redakcija.

***
ПЕРАПІСАНА АД РУКІ, ПЕРАНАБРАНА НА КАМП’ЮТАРЫ:
“Наша Ніва”, 1911г., №51–52, ст. 1
Ад Рэдакцыі
На пытаньня нашых чытачоў, ці “Н.Н.” ад Новага Году будзе выхадзіць ужо толькі аднімі літэрамі, атказваем, што зрабіць гэткую важную перамену Рэдакцыя можэ толькі тады, калі ўсе пададуць свой голас за такія ці сякія літэры. А пакуль што перамены ў выданьні газэты ніякай ня будзе.
***
З КСЕРАКОПІІ, ІМАВЕРНА, № 4 ЗА 1912 ГОД.
Гутаркі с чытачамі.
Ад Рэдакціі.
Пачынаючы ад сягоньняшняго нумэру, Рэдакція побоч з іншымі аддзеламі, як „3 нашаго жыцьця“, „За апошні тыдзень“ і т. д. будзе вясьці новы аддзел — „Гутаркі с чытачамі”, ў каторым усе могуць друкаваць свае думкі аб розных справах. Аддзел гэты дужа важны, бо ў беларускім грамадзянскім жыцьці ёсць шмат розных пытаньнёў, на якіе ня кожны адразу знойдзе акуратны атказ. Ведама, каб ня збіцца з дарогі, трэба раней папытацца і Лявона, і Антона, і Супрона. Вось тутака і ўсе могуць пытацца, і ўсе могуць атказываць. На першы пачатак ідзе дужа важная справа—справа аб выборы шрыфту.
Які шрыфт?
Пытаньне, каторае кінула „Наша Ніва” ў № 50 мінулаго году, які шрыфт выбраць для беларускіх друкоў,—знайшло эхо у ўсіх сьведомых беларускіх грамадзянах. Пасыпаліся атказы ня толькі з розных бакоў Беларусі, але нават з Украйны, Расеі і з далёкай Сыбіры, дзе ёсць шмат нашых братоў.
Гэтак у Рэдакціі сабраўся цікавы матэр’ял да гэтаго пытаньня. Прагледаючы ўсе лісты, бачым, што нашы чытачы пакуль-што дзеляцца на 4 часьці. Адны жадаюць толькі лацінскіх літэр, другіе —і лацінскіх і рускіх, трэйціе (а тых найбольш) толькі рускіх, а і чацьвёртые—ізноў нейкаго новаго шрыфту, каторы-бы здаволіў усе вымогі беларускай мовы. Затое ўсе і згаджаюцца, што беларускі народ павінен быць аднэй суцэльнай сям’ёй, каторая магло-бы карыстаць з усей літэратуры, якая толькі друкуецца, а, значыцца, раней ці пазьней трэба будзе ўеё друкаваць адным шрыфтом.
Пакуль звернемся да самых лістоў і паслухаем, што ў іх напісано, навінны мы ўсе акуратна зразумець, што шрыфт (ці то рускі, ці лацінскі) ня можэ змяніць і ня зменіць беларускай душы, беларускіх думак, мовы і самаго беларуса. Які-бы ні быў шрыфт, а беларус, каторы разумее, хто ён, шчыра прывязан да свайго народу, астанецца беларусам. Не ў шрыфце беларуская справа. Справа наша ў нашай душы, ў нашай мове.
Гэта‑ж усе мы бачым, што тые беларусы, каторые чытаюць „Нашу Ніву”, друкаваную рускімі літэрамі, асталіся такімі самымі беларусамі, беларусамі, як і тые, што чытаюць лацінскімі літэрамі. I адны і другіе ня ворагі сабе, а браты, бо маюць тые‑ж самые беларускіе думкі, тую‑ж душу, тую‑ж мову. Значыцца, не ў шрыфце справа, а ў думках, бо і папраўдзі, ці я буду есьці асінавай лыжкай, ці бярозавай,—ўсё роўна я ем тую самую страву, а не іншую. Гэтак сама і са шрыфтом: шрыфт —гэта бытцым лыжка, а думкі— страва. Важна нам ня лыжка— шрыфт, а страва—думкі. Дзеля таго, калі пяройдзем на які-колечы адзін шрыфт, то праціўнікі яго не павінны чурацца беларускаго друку ды прысылаць нам лісты, што тады „просім газэту не высылаць“ (а былі і такіе галасы). Хто гэтак пішэ, той ня шчыры беларус і ня шчыра спагадае беларускай справе: бо ад таго, які будзе выбран шрыфт, беларуская справа зусім не пераменіцца, і мы, беларусы, астаемся беларусамі.
Цяпер толькі справа ідзе аб тое, які шрыфт карысней прыняць; рускі, ці лацінскі? Вось, і паслухаем, што пішуць да нас чытачы.
На самым пачатку друкуем ліст шчыраго беларуса, В. Ст—гвы, бо ліст той, пісаны лацінскімі літэрамі, першы да нас дайшоў.
„Пытаньне, пастаўленае Вамі цяпер, ужо даўно крычала: „Еднасьці, згоды, хаўрусу нам трэба! У еднасьці—сіла, а сіла—багацьце народоў! Старая то праўда, але ня лёгка ей перэканаць грамадзян.— Грамадзянства у нас слаба развіта…
„Беларускае друкаванае слова звертаецца да ўсіх беларусоў, ня гледзячы хто якой веры. Ніхай чытаюць усе, каму дорага бацькава мова.
„Усе хіба павінны ведаць, што такіе жаданьня былі і у “Н. Н” калі праз пяць гадоў сілілася выдаваць газэту у двух выданьнях. І ці‑ж не дарма гэта рабілі?
„Калі для каталікоў друкаваць лацінскім шрыфтом то праваслаўным трэба было‑б славянскім. А якім жэ шрыфтом друкаваць тады іншым беларусам (лютэранскай ве-выры, мусульманскай, кальвінам-бо ёсць і гэтакіе)?
„Шчырая і карысная для роднай нівы праца „Н. Н.“ паказала, што яна хочэ, каб газэту чыталі ўсе беларусы, што яна ня дзеліць людзей па веры. На страніцах „Н. Н.“ роўна знойдзе для сябе колькі слоў селянін гаспадар праваслаўны, як і каталік, ці іншы, хто таго захочэ.
„Дзеля таго кожын павінен верыць і згадзіцца, што шрыфтам дагадзіць усім нельга, што сіла слова ня ў літэрах! Як кожную праўду можна сказаць у кожнай мове, так кожную рэч можна напісаць і кожным шрыфтом. Усе павінны згодзицца на адзін шрыфт!
„Стаўлючы гэтае пытаньне, Рэдакція „Н. Н.“ паказала, што ей абодвы шрыфты роўны, але сіл ня мае на два выданьня.—вось, і хочэ астацца пры адным.
„Які выбраць?—Лацінскім увесь культурны сьвет пішэ”—і дзеля таго я падаў-бы свой голас за лацінніку. Але, варочаючыся к таму, што ў школах па вёсках ешчэ ня вучаць па беларуску і лацінскі шрыфт ня ўсе беларусы разумеюць, дык гэтакім будзе крыўда,— трэба прыняць для „Н. Н.“ той шрыфт, у якім больш расходзііцца „Н. Н.”і за які. шрыфт будзе больш галасоў. 3 гэтым выборам павінна згодзіцца меншая частка падпішчыкоў. Згода гэтай часткі павінна паказацца ў тым, што перамена шрыфту не прашкодзіць ім чытаць газэту, што павінны яе падтрымаць, бо „Н. Н.“ адным-адна беларуская газэта, што мэта яе надта важная, а варункі цяжкіе; што яна павінна служыць сьветачэм праўды жыцьця, асьветай нашай цемні! Яна павінна служыць звяном-для змацаваньня апушчэнаго, загнанаго і абездоленнаго народу каб стварыць. моцную грамаду!…“
Як бачым, ліст той, хаця аўтар падае голас за лацінскіе літэры, зусім не паказывае, якога шрыфту трымацца, бо ізноў далей пан. В. Ст—гва кажэ, што больш народу у нас не умее чытаць на гэтых літерах, а значыцца, выходзіць, што і дзержацца гэтаго шрыфту нельга, бо народ ня мае дзе яго навучыцца. I тутака павінны мы ад значыць добра зразумелую грамадзянскую дысцыпліну п. В. Ст—гвы, бо хаця і падае свой голас за лацінскіе літэры, але згаджаецца прыстаць на такіе, на якіе прыстане большая частка нашых чытачоў і за якіе падасць свой голас гісторычная патрэба. Вось гэткай дысцыпліны павінны і мы ўсе дзержацца ў нашай справе: шрыфт не павінен нас разлучыць, а ешчэ больш, як цэмэнтам, злучыць у у адну моцную грамаду.
Больш галасоў з іншымі аргумэнтамі за лацінскі шрыфт мы атрымалі. Калі і сустрэчаецца дзе які аргумэнт, то толькі той, што лацінскі шрыфт прыблізіць беларусоў да заходняй культуры. Паслухаем цяпер прыхільнікоў русскаго шрыфту (гражданкі).
А гэтых знайшлося шмат. Гэтак I. Лэп—скі з Пскова, каторы сам пішэ лацінскімі літэрамі, кажэ, што “Н. Н. трэба друкаваць рускімі літэрамі, бо пры цяперашніх школах гэты шрыфт больш пашырэны на Беларусі“; К. Дой—іч з Несьвіжа, каторы так сама пішэ лацінікай, прызнае, што „польскіе літэры можэ чытаць толькі добра вучоны, а на рускіх—кожны“, а павэдлуг К. Б—ло з Вішнева (лацінск. літ.) выходзіць тое самае, бо „лацінскіх літэр нават іншые інтэлігенты (асабліва праваслаўные) не разумеюць, падчас калі гражданку бадай кожны болей меней вучоны беларус знае“ і т. д. і т. д. Дый шмат ешчэ прыйшло лістоў, дзе чытачы проста дамагаюцца рускіх літэр. I дамагаюцца яны, выстаўляючы розные аргумэнты: і гісторычные, і тэорэтычные, і практычные. Але аб іх — у другім нумэры.
I. М—скі.
(Далей будзе у другім нумэры)

***
З КСЕРАКОПІІ, ІМАВЕРНА, № 5 ЗА 1912 ГОД.
2)
Гутаркі с чытачамі.
Які шрыфт?
Як мы ўжо пісалі, прыхільнікі рускаго шрыфту проста дамагаюцца яго. А каб-жэ не было на іх ніякіх напасьцей, што ‚.от, так сабе выдумалі і дамагаюцца“,—дык выстаўляюць у сваіх лістах вельмі сур’ёзные аргумэнты, каторымі шмат людзей могуць перэканаць ды прыцягнуць на свой бок. Вось, хаця-бы ўзяць пагляды нашаго песьняра Я. Купалы, каторы, як прыхільнік аднаго шрыфту ў беларускім друкаваным слове, глядзіць на гэту справу так:
„Ёсць адзін вялікі Беларускі край, адзін многамільённы бела рускі народ: адна у гэтаго народу беларуская мова, і ўсяго гэтаго свая‑ж кніжка ня мае права дзяліць на дзьве палавіны—на каталікоў і праваслаўных, як тое рабіла дагэтуль рэлігія і чаму можэ дапамагаць друкаванае роднае слова двума шрыфтамі”.
—-
*) Глядзі № 4 „Н. Н.“.
Пасьля Я. Купала тлумачыць, што „шрыфт рускі не перэіначыць (як некаторые думаюць) національнай беларускай душы, як не перэіначыло яе кольківяковае ўладарства прэдстаўнікоў іншых культур. Беларус астанецца беларусам, як асталіся балгары—балгарамі, сэрбы—сэрбамі і украінцы— украінцамі, хаця і друкуюць свае кніжкі так званай „гражданкай”. Апроч таго Купала звертае увагу прыхільнікоў лацінскіх літэр, каторые зсылаюцца на вышэйшасць заходняй культуры перэд усходняй, што „культуру ня шрыфт творыць, а ідэі, якіе сеюцца ў народзе друкаваным словам; і ня шрыфт загараджывае дарогу беларусам да усясьветнай культуры, а тые роднай зямлі сыны, каторые утапілі і топяць свае беларускіе душы толькі у хвалях Віслы або Волгі”.
На самым канцы Купала дае гарачы атказ усім тым, што сягоньня робяць нашаму народу бытцым ласку, чытаючы беларускую кніжку, друкаваную тымі або іншымі літэрамі, і вырэкуцца гэтай кніжкі, калі яна будзе друкавана адным шрыфтам: „Такіе чытачы далёка беларусоў не завядуць. Беларусам патрэбны беларусы, а не палітычные гешэфтмахеры, каторые пры першым лепшым падмуху з заходу ці з усходу хіляюцца да Варшавы, або да Масквы“.
„Такім парадкам—пішэ далей Купала,—абдумаўшы ўсё, як мне сумленьне дыхтавало, і прыймаючы пад увагу, што ў нашым краю бадай кожны граматны знае рускіе літэры, а не лацінскіе,—я і прылучаюся да прыхільнікоў аднаго шрыфту ў беларускім друкаваным слове і падаю свой голас за тые літэры, якімі суджэна было друкавацца першай беларускай сьвецкай кніжцы. — Статуту Літоўскаму” *)
—
*) „Статут Літоўскі“ па беларуску друкаваўся рускімі літэрамі.
Аутар другога лісту, М. Бобр-іч, ешчэ шырэй ставіць гэтае пытаньне, на каторае павэдлуг яго двух атказоў ня можэ нават быць: „Дзіўна мне і вельмі вельмі сумна робіцца, што ёсць ешчэ людзі, каторые маюць такую арыгінальную любоў да лацінскаго шрыфту. Гэта‑ж яны, відаць, адрэкаюцца ад традыцій мінуўшчыны сваей бацькоўшчыны, ад таго шрыфту, якім пісалі нашы слаўные князі часоў національнай незалежнасьці, якой ужываў урад Вялікаго Княжэства Літоўска-Беларуск., якой карысталіся даўней усе, не адрокшыеся ад свайго народу“.
„I так усе нашы традыціі, уся національная сьвятасць, ўсё, што павінен любіць кожны беларус, дастойны гэтаго імяні,—усё тое кажэ, што рускі шрыфт для нас глыбока родны, бо гэта адзін з нашых найдаражэйшых скарбоў, які нам нашы бацкі пакінулі разам з роднаю моваю і які мы павінны сьцерагчы і цаніць. На якіе‑ж традыціі, на што ў нашай національнай слаўнай мінуўшчыне могуць зыслацца прыхільнікі лацінскіх літэр?—Хіба на традыціі національнай здрады і адрэчэньня ад свайго „простаго“, мужыцкаго… Але гэтаго хіба ні водзін шчыры беларус ня выставіць. Значыцца, гледзячы з боку традыціі—мінуўшчыпы, трэба падаваць голас за рускіе літэры“.
„Але глянем цяпер і на цяперашніе варункі. Прыхільнікі лацінскіх літэр кажуць, што лацінскі шрыфт пануе усюды паміж культурнымі народамі. Вось і выходзіць, што расейцы, украінцы, сэрбы, болгары, грэкі, японцы, жыды і т. д. і т. д., маючы свой, а не лацінскі шрыфт, бытцым і не належаць да культурнаго сьвету. Ня ўжо‑ж гэта ўсе дзікіе, што стаяць далёка ад культуры? А каб нават і так, то і тады ня можна было‑б адрэчыся ад національнай традыціі, і тады‑б трэба было даць сьвету першы узор народа, што мае іншы, чым усесьветны, шрыфт“.
„Цяпер аблічым,—пішэ далей Е—віч, — колькі ёсць беларусоў праваслаўных і колькі каталікоў. Календар „Н. Н.“ кажэ, што першых ёсць у тры разы болыш Мне здаецца, што яно не так. Пішэцца тамака, што ў Віленскай губ. жыве беларусоў 1 мільён 76 тысяч душ. А мы ведаем, што праваслаўных у гэтай губэрні ёсць 450 тысяч душ (з гэтаго будзе найменш! 300 тысяч беларусоў). Калі так, то выйдзе, што ў Віленскай губ. ёсць беларусоў каталікоў 776 тысяч душ. У Мінскай, Вітэбскай, Гродзенскай і іншых бадай ці набярэцца другое столькі, бо найбольш каталікоу у тых губэрніях—гэта латышы (у Вітэбскай), палякі (селяне у колькіх паветах Гродзенскай губ. на граніцы с Полыпчай і паны). Вонь, і выходзіць, што беларусоў каталікоў набярэцца каля 1 мільёна 500 тысяч, а праваслаўных—больш 7 мільёноў, ці бадай у 5 разоў больш, як каталікоў. Але ніхай сабе будзе, што іх болей толькі у 3 разы. Ўсё‑ж такі і тады перэвага такая вялікая, што, каб, нават праз тое, што „Наша Ніва“, друкуючыся толькі рускімі літэрамі, была адрэзана ад усей каталіцкай Беларусі, нават і тады трэба было‑б з болем сэрца зрабіць гэта… Але праз гэта, „Наша Ніва“ ешчэ зусім не адрэжэ сябе ад усіх каталікоў-беларусоў. Беларусы-каталікі так сама ходзяць” у школы, як і праваслаўные. Паміж іх знаючых рускіе літэры знойдзецца ня менш, як і паміж праваслаўных. Пасьля‑ж, як болей будзе школ, то болей будзе і граматных. Такіх жэ, каторые знаюць толькі лацінскіе літэры, не так ужо шмат і пэўна, што ў дзесяткі разоў меней, як знаючых толькі рускую грамату. Дзеля таго і які‑ж можэ быць выбар?“
„I так у галасаваньні за тым, якім шрыфтам мае выхадзіць „Наша Ніва“, я падаю свой голас за рускіе літэры, адным словам так, як павінен падаць кожны сьведамы беларус. Звярну ешчэ увагу, што хоць я і сам… каталік ды гадаваўся у польскім духу (матка мая с Польшчы), але ўсё‑ж ткі, як прызнаў сябе беларусам, маю адвагу не адрэкацца ад свайго роднаго, ад мінуўшчыны і рабіць такіе вывады, якіе толькі можэ даць логіка, ды шчырая грамадзянская павіннасць”.
Э. Б. аўтар ешчэ аднаго дужа цікаваго лісту, а прыхільнік зусім новаго беларускаго шрыфту, уважае, што ні лацінскіе, ні рускіе літэры ня могуць акуратна аддаць ні хараства ні чыстасьці беларускай мовы,—ставіць усю гэту справу на практычны грунт. Як відаць с таго лісту, Э. Б. раіць трымацца не таго шрыфту, які каму прыпадае да сэрца (бо напрыклад яму прыпадае зусім іншы шрыфт), але таго, які можэ прынясьці як найбольш карысьці. I толькі агульная карысць можэ быць меркай таго, якога шрыфту дзержацца. А якога?—даведаемся ізноў у другім нумэры.
I. М–скі.
(Далей будзе у другім нумэры).

***
З КСЕРАКОПІІ, ІМАВЕРНА, № 7 ЗА 1912 ГОД.
4)
Гутаркі с чытачамі
Які шрыфт? *)
Ешчэ і дагэтуль надыходзяць да нас пісьмы з атказамі па пытаньне, якім шрыфтам друкаваць ‚Нашу Ніву“. Гэтак пішэ нам шляхціц с‑пад Ашмяны: „Выпісываю тры газэты: беларускую, польскую і расейскую. Значыцца, чытаю у трох мовах і, здаецца, не павінен я прыдаваць якую колечы вагу да шрыфту. Але ўсё‑ж такі стаю за лацініку і, каб „Наша Ніва“ далей друкавалася гэтымі літэрамі, даў бы 3 руб. заместа 2 руб. 50 кап.,—а калі і гэтаго мала, падпішуся адразу на 10 год, каб хаця дзеткі мае дачэкаліся газэты ў тым шрыфце,
*) Глядзі № № 4, 5 і 6 „Н. Н.“
ў якім чытаем мадлітэўнікі. Мне‑б папраўдзі ўсё роўна, якімі літэрамі чытаць, але ўсё‑ж такі што забаронена, тое і бліжэй сэрцу і смачней. Ня можна вучыць дзетак на лацінскіх літэрах, ў школках так сама ня вучаць,—дзеля таго і стаю за лацініку”. Тое самае, хаця іншымі славамі, пішэ нам Я. Ю. Манц—іч з Гродзенскай губ. „У Сакольскім павеці ў заходняй часьці найбольш ёсць беларусоў каталікоў, каторые ні маюць ні воднай школы сваей. Ім трэба памагчы. Яны ўсе беларусы, сьпяць, ні маюць дзе вучыцца пасылаць сваіх дзяцей. Праваслаўные пасылаюць у школкі, дзе вучаць толькі па расейску.—а нам, беларусам-каталікам, трэба самім навуку здабываць і самім вучыцца па беларуску, ў сваей роднай мові. Нам і трэба беларускую газэту, друкаваную лацінскімі літэрамі, бо яны нам дарагіе і відней на іх чытаць. Я і сам самавукам вучыўся ў сваей хаці па беларуску лацінскімі літэрамі і дзеля таго, як чытаю па беларуску тымі літэрамі, дык мне здаецца, што душа мая са мною гутарку вядзе. Пакуль што ў нас ня ведаюць усе, што ёсць у нас кніжкі і газэты ў сваей роднай мові—па беларуску. Трэба ешчэ паказываць. Мы, маладые, ўжо пачалі пазнаваць сябе, і ёсць надзея, што знойдзецца нас сіла, калі будзеце друкаваць па беларуску лацінскімі літэрамі“.
Сьведомы беларус, каторы ўжо шчыра стаіць за сваё роднае,—такі беларус падае свой голас за той шрыфт, які можэ найбольш здаволіць беларусоў, а не палякоў, ці расейцоў, ды іх прыхільнікоў… Ен ўжо не глядзіць на форму значкоў, ці тая літэра будзе так закручэна, ці інакш. Для сьведомых беларусоў самае глаўнае — родные, беларускіе думкі. Што гэтак глядзяць на справу аб выбары шрыфту нашы беларусы, мы бачым з раней друкаваных лістоў, а так сама з лістоў Я. Сіні-аго з Смаргоні, Ф. Пац—іча с‑пад Радашковіч, Я. Даніл—іча с Коўны, В. Грын—іча с‑пад Ветрына, Г. Леўчыка з Слоніма, Б. Поч—ко і т. д. і т. д. „Трэба друкаваць тым шрыфтам, на якім больш расходзіцца газэта“ (Я. Сіні—кі) „Як ўсе, так і я”. (В. Пац—іч). „Мне дык ўсё роўна, хоць я і каталік“. (В. Грын—іч). „Я за гэтым, што здаволіць спрэчных“. (I. Даніл—іч) і т. д. Так нам пішуць сьведомые беларусы. Але несьведомых беларусоў ёсць ешчэ куды больш, як сьведомых, і яны, падбухторэные чужынцамі, чураюцца ўсяго свайго роднаго. Як быць с такімі людзьмі?—вісіць ізноў пытаньне. Іншые раяць апрацаваць новы шрыфт і ўжо новымі літэрамі ўсё друкаваць. Але трудна пайсьці за іх радай. Німа сваіх школ; німа ведама, ці хутка іх дачэкаемся;—і вось дзеля таго ня можэм прыймаць новаго шрыфту, бо толькі сьведомые навучацца чытаць па іх, а для несьведомых беларусоў, каторых можна лічыць на мільёны, уся беларуская літэратура будзе недаступнай, як-бы чужой. Гэтым беларусам трэба даць у рукі гэткую кніжку, на каторай ім найлягчэй чытаць. І пытаньне: „Як быць? далей астаецца. Трэба што-колечы пастанавіць, бо далей так быць, як ёсць, ня можэ.
Проці таго, каб кінуць адзін шрыфт, пішэ да нас Тужбіца. Вось яго думкі аб гэтай справі: „Мілые людзі, вы вядзецё спор аб тым, якім шрыфтам друкаваць беларускіе кніжкі і газэты, а не бачыце таго, што на беларускай зямлі ўжо колькі сот гадоў змагаюцца з сабой дзьве культуры— Усходняя праваслаўная з заходняй каталіцкай; а шрыфт—гражданка і лацініка — гэта толькі зверхніе прыкметы гэтых двух кірункоў. Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць: дзе ідзе змаганьне, там ня можэ не астацца сьледу гэтай работы; а калі і як яно скончыцца, аб гэтым крыху рана гутарку вясьці. Цяпер маем толькі адну пэўнасць, што адзін нераздзельны беларускі народ гукае аднэй мовай, карыстае з двух шрыфтоў і з дзьвёх вер, і з гэтым трэба лічыцца. Як пачнецё дабівацца аднаго шрыфту для ўсіх беларусоў то хутка можэ паступіць раздваеньне беларускаго народу; гэтаго трэба болын за ўсё пужацца. А само раздваеньне вось як можэ зрабіцца: Хай „Наша Ніва“ пачне друкавацца толькі гражданкай, знойдуцца людзі, што завядуць новую газэту і будуць яе друкаваць лацінскім шрыфтам. Паміж гэтымі газэтамі мала-па малу пойдуць сваркі, знойдуцца розніцы; адна з іх будзе ўсё цясьней і цясьней прыхінацца да культуры ўсходняй, а другая—да заходняй; гэтые розніцы і сваркі пяройдуць з газэт ў народ, і раздваеньне гатова! Тымчасам Бог—адзін, і розніца паміж верай каталіцкай і праваслаўнай ўжо не так мусіць вялікая, калі можна было зрабіць Унію (злучыць) гэтых вер, а, дзякуючы уніі, хоць яе і скасавалі, каталікі і праваслаўные беларусы і цяпер ешчэ жывуць з сабой у згодзі. Нарушаць гэтаго ня трэба, а справа шрыфту не павінна уціснуцца клінам ў народнае цела. Ніхай астаецца, як было дагэтуль. Рэдакція, каторая друкуе сваю газэту двумя шрыфтамі, як цяпер „Наша Ніва“, будзе трымацца сярэдзіны абодвых кірункоў. Яна будзе справедліва цэніць як ўсходнюю, так і заходнюю культуру, і ня толькі ня вызавець раздваеньня, а, наадварот, будзе рупіцца прымірыць гэтые два кірункі. Што рэдакціі цяжка друкаваць газэту двумя шрыфтамі, — гэта праўда, толькі ёсць для чаго і пацярпець, бо гэта ідзе на карысць для беларускаго народу; лепей падняць крыху цэну на газэту“.
Цікавая гэта думка, толькі, на жаль, ёсць у ёй адна вялікая абмылка: не злучаць у вадно дзьве культуры, не прымірыць іх толькі мае мэту беларускі рух, а рупіцца ён аб тое, каб наш народ сам сваімі сіламі стварыў сваю, беларускую культуру, Гэта ёсць гісторычная задача жывога народу; і хто гэта уцяміў, для таго пытаньне: якімі значкамі запісываць на паперы думкі беларусоў, ўсё тое, што яны твораць,—ні мае вагі.
I. М—скі.
(Канец будзе).


***
2 НАША НІВА. № 19—20
Гутаркі с чытачамі. *)
Які шрыфт?
Справа аб выбары шрыфту, відаць, моцна ўскалыхнула нашых чытачоў, бо на гэтае пытаньне, каторае ешчэ летась кінула „Н.Н.”, пасыпалося шмат лістоў. Але ешчэ больш пасыпалося, як пачалі мы гэтые лісты друкаваць. Кожын пачаў раіць, кожын рупіўся знайсці „залатую сярэдзіну”, каб здаволіць як прыхільнікоў лацінскаго шрыфту, так і гражданкі. Вось мы і пастанавілі крыху пачэкаць з друкам нашых гутарак, каб усіх пачуць, каб усім даць можнасць высказаць сваю думку, і пасьля ўжо с чыстым сэрцэм прыхінуцца да тых, ці іншых. Гэтак ізноў набралося шмат дужа цікаваго матэр’ялу. Але друкаваць усяго, на жаль, ня прыйдзецца, бо аўторы новых лістоў паўтараюць тое, што ўжо іншые сказалі і што было надрукавана.
*) Глядзі № № 4, 6, 7 і 8 „Н. Н “.
Цяпер, калі прайшлі два месяцы з лішкам, як апошні раз надрукавалі мы свае гутаркі, можэ мо ўжо зрабіць выбар, які прыняць шрыфт, бо так, як ёсць, далей быць ня можэ. Як ні як, а павінна быць інакш.
Справу аб нейкім новым шрыфце павінны мы зусім аткінуць, бо — пры цяперашніх варунках жыцьця—беларусоў не павучыш новых літэр. Завясьці новые літэры—гэта значыць затрымаць беларускае адраджэньне на колькі дзесяткоў год. Гэта разумеюць і самі нашы чытачы, дык аб такім праекце не варта і гукаць.
Цяпер астаецца толькі выбраць адно: або лацініку, або гражданку. Пакуль на гэта атказаць, прыпомнім ешчэ раз, што кажуць прыхільнікі лацінікі і гражданкі, і толькі тады падамо голас за той шрыфт, каторы нам можэ прынясьці больш карысьці.
За лацінікай гэткіе аргумэнты:
- Лацінскі шрыфт пануе бадай усюды паміж культурнымі народамі, і цяпер нават шмат народоў, што маюць свой ўласны шрыфт, пераходзяць на лацініку.
- Лацінікай лепш і чысьцей можна аддаць асобеннасьці беларускай мовы.
За гражданкай гэткіе:
- Мы бела-русы, а пе бела-ляхі, і наш шрыфт родны – рускі.
- Рускімі літэрамі пісалі нашы слаўные князі часоў національнай незалежнасьці, і гэты шрыфт ужываў урад (правіцельство) Вялікаго Княжства Літоўскаго.
- Пры цяперашніх школах рускі шрыфт куды больш пашырэны на Беларусі, і цяпер у нас лацінскіх літэр нават іншые інтэлігенты (асабліва праваслаўные) не разумеюць, падчас калі гражданку бадай кожны болей меней вучоны беларус знае.
- Беларусоў праваслаўных, што знаюць толькі рускіе літэры, у пяць разоў больш, як каталікоў. А як ешчэ настане агульнае навучаньне, то і усе будуць умець чытаць на рускіх літэрах, а на лацінскіх—толькі жменька каталікоў.
- Лацінскіе літэры самі па сабе зусім не прыблізяць беларусоў да заходняй культуры, бо культуру ня шрыфт шырыць, а ідэі і знаёмства чужых моў.
Вось, здаецца, і ўсе аргумэнты. Ад сябе мы павінны ешчэ дадаць, што за рускі шрыфт падалі куды больш галасоў, як за лацінскі (падавалі голас за рускі шрыфт і багата каталікоў), і што „Наша Ніва“, друкаваная рускімі літэрамі, расходзіцца ў два разы болей, як друкаваная лацінскімі літэрамі.
Вось цяпер, абмяркаваўшы ўсё акуратна і палажыўшы руку на сэрцы, хай кожны, маючы на мэце карысць сваей Бацькоўшчыны-Беларусі, скажэ, якога шрыфту на далей трымацца. Здаецца, што двух атказоў і ня можэ быць. Трэба далей друкаваць газэту рускімі літэрамі, бо за тымі літэрамі падае свой голас ня толькі ўся наша мінуўшчына, але ешчэ і практычны бок таго вымагае Пры цяперашніх варунках рускі шрыфт можэ прынясьці нам найбольш карысьці.
На гэта павінны мы усе згадзіцца. Агульная карысць павінна нам быць меркай таго, чаго маем на далей трымацца.
Апроч таго ешчэ раз звернем увагу нашых чытачоў, што змена шрыфту зусім нічагусенька ня зменіць нашай мовы, нашых думак, нашаго духу. Якімі былі, такімі і астанемся. Былі беларусамі і будземо далей беларусамі. Папраўдзі, то яно ўсё роўна, якімі значкамі будзе друкавацца газэта: ці такімі значкамі, што будуць закручэны ў верх, ці ў ніз? Ці, напрыклад, можэ змяніць нашу душу тое, што мы слова „Беларусь” напішэм рускімі літэрамі—Беларусь, а не лацінскімі—Biełaruś? Нічагусенька! Беларусь ад гэтаго ня зменіцца і на далей астанецца роднай бацькоўшчынай для сьведомых беларусоў, бо наша справа не ў шрыфце: справа наша ў нашай мове, ў нашай душы. Калі гэта ‚ўсе захаваем і парупімся развіць, тады мы будзем культурнай сілай, тады спакайней можэм глядзець у будучыну.
Ведама, у беларусоў ёсць шмат ворагоў, каторые пастараюцца скарыстаць с таго, калі мы пачнем друкаваць газэту тымі, а не іншымі значкамі, пастараюцца ад нас адарваць несьвядомых беларусоў ды скіраваць іх ешчэ проці нас. Мы акуратна разумеем гэта, разумеем, што цёмных беларусоў ешчэ ёсць болей, чым сьвядомых, і дзеля таго, пакуль хопіць сіл, будземо выдаваць “Нашу Ніву“ двумя шрыфтамі, як і дагэтуль, каб да ўсіх дайсьці, каб развіваць любоў да ўсяго роднаго як паміж тымі, што чытаюць лацінскімі літэрамі, так і тымі, што навучыліся рускіх. Будзем шырыць тую святую думку, што беларус, якой бы ён ня быў веры, якімі бы літэрамі ні чытаў, ёсць беларус—сын едынаго, суцэльнаго беларускаго народу. Будзем гэтак працаваць, пакуль хопіць сіл. А як пастане такі дзень, што прыйдзецца ці зусім закрыць газэту, ці друкаваць яе толькі аднымі літэрамі, тады ўжо не павінна паміж сьведомымі беларусамі быць ніякай споркі аб шрыфт: той шрыфт каторы трэба выбраць, будзе называцца ужо ня рускім, а беларускім.
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы»
І. М–скі
***
Год VII.
18(31) кастрычніка (акцябра) 1912 г. № 42.
Да нашых чытачоу.
Цераз тры тыдні скончыцца шэсць поўных гадоў жыцьця нашай газэты. Гэта—не малы шматок часу. Не малы, калі прыпомнім, пры якіх варунках давялося нам працаваць.
Пачала .,Наша Ніва“ выхадзіць тады, калі скрозь па нашым краю і па ўсей Расейскай дзержаве настаў момэнт сьмяротнай цішы. Усім паападалі рукі. Ўсе зняверыліся ў будучыну сваей работы дзеля карысьці народу. Іншые, памятаючы аб жаданьнях беларускіх селян і сельскіх забастоўках 1905—1906 гадоў, скрыва глядзелі на беларускую работу, каторая павінна вызваліць наш народ с цемнаты і мёртваго сну, што скаваў крэпка яго рукі і ногі.
Між інтэлігенціей мы не знайшлі прыяцелёў: толькі дзе-не-дзе спатыкалі мы шчырых грамадзян нашаго краю, каторых рупіла і доля беларусоў. Рэшта—ўсе працавалі або для расейцоў, або для палякоў.
Падмогі ў рабоці не было. Невялікая грамада беларусоў, што ўзялася за работу шэсць гадоў таму назад, павінна была лічыць толькі на свае сілы, толькі на сваю працу і на сваё багацьце—заробкі апірацца.
Цяжка йшла работа. АсаблІва гэты ціжар павялічывало тое, што прыходзілося друкаваць усё дваякімі літэрамі: рускімі і лацінскімі. Часць беларусоў знае адны літэры, часць — другіе. Трэба было даць духоўную страву і тым і гэтым. Такім парадкам кошт выданьня кожнай кніжкі, кожнаго нумэру газэты быў двайны. Усё‑ж такі, пакуль хапало сілы, мы друкавалі ўсё у двух выданьнях. Але ўжо ў канцы таго году даўгі Рэдакціі так узрасьлі, грошэй на работу трэба было гэтулькі, што асталося адно: або кінуць зусім выданьне газэты, або друкаваць яе толькі адным шрыфтам.
3 двух бед чэлавек заўсягды выбірае меншую. I мы пастанавілі выдаваць далай газэту толькі аднымі літэрамі
Тады узнялося пытаньне: якімі‑ж літэрамі друкаваць, якіе — пакінуць?
Аб гэтым мы самі не ўзяліся пастанавіць прыгавор. Мы звярнуліся да нашых чытачоў, супрацоўнікоў і прыяцелёў, каб выбар зрабілі яны.
Яны пастанавілі:
— Калі нельга друкаваць двумя шрыфтамі, трэба выбраць адзін: рускі.
Так пісалі ўсе сьвядомые беларусы, апрача невялікай жмені.
Зразу мы не пайшлі за іх радай: пакуль хапіла сілы, друкавалі газэту і рускімі і лаціпскімі літэрамі
Цяпер прыйшоў канец: далей гэтак быць ня можэ.
Каб не закрыцца зусім, трэба аткінуць адзін шрыфт. Па прыгавору нашых чытачоў мы аткідаем лацінскіе літэры.
Адгэтуль газэта будзе друкавацца толькі рускімі літэрамі. Дадаткі і календары—двумя шрыфтамі, як даўней.
Мы верым, што беларусы спаткаюць гэта так, як прыходзіцца спатыкаць немінучае. Мы верым, што праз гэтые шэсць гадоў жыцьця „Нашае Нівы“ народ зразумеў, што глаўнае—гэта наша родная мова беларуская, а не такіе, ці сякіе значкі пісьма.
I кожын шчыры беларус будзе і далей чытаць едыную беларускую газэту „Нашу Ніву , ня гледзячы на той ці іншы шрыфт.
РЕДАКЦІЯ.
@bajmedia