Экс-палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых пераехаў у Варшаву
Ён правёў за кратамі тры з паловай гады.

Фота са старонкі Канстанціна Залатых у фэйсбуку
Медыяменеджар, экс-палітвязень Канстанцін Залатых пераехаў у Варшаву. У сваім фэйсбуку ён пазначыў месцам пражывання сталіцу Польшчы.
Дырэктара «Беларусаў і рынку» арыштавалі 18 мая 2022 года, а 6 красавіка 2023 года яму прысудзілі 4 гады калоніі па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК), распальванні варожасці (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК).
Суд па справе Залатых праходзіў у закрытым рэжыме.
На волю ён выйшаў 23 кастрычніка 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў